Індыйскі міжнародны кінафестываль

(Пасля перасылкі з Індыйскі кінафестываль)

Індыйскі міжнародны кінафестываль (англ.: International Film Festival of India, IFFI) — адзін з найгалоўных кінафестываляў Азіі, заснаваны ў 1952 годзе[1][2]. Праводзіцца штогод у адным з прыбярэжных гарадоў індыйскага штата Гоа.

Індыйскі міжнародны кінафестываль
Міністр Саюза па інфармацыі і радыёвяшчанні Шры Анураг Сінгх Тхакур з дзяржаўным міністрам рыбалоўства, жывёлагадоўлі і малочнай прамысловасці Л. Муруганам і галоўным міністрам Гоа Прамодам Савантам на цырымоніі 54 IFFI у Гоа.
Міністр Саюза па інфармацыі і радыёвяшчанні Шры Анураг Сінгх Тхакур з дзяржаўным міністрам рыбалоўства, жывёлагадоўлі і малочнай прамысловасці Л. Муруганам і галоўным міністрам Гоа Прамодам Савантам на цырымоніі 54 IFFI у Гоа.
Месца
iffigoa.org

Фестываль праводзіцца сумесна Міністэрствам інфармацыі і радыёвяшчання[ru] і ўрадам Гоа. 42-і фестываль прайшоў у горадзе Маргаа[ru], і яго адкрыў індыйскі кінаакцёр Шах Рух Хан. 43-я цырымонія была адкрыта індыйскім акцёрам Акшаем Кумарам[ru] і прайшла ў Панаджы[3]. На 45-м IFFI, упершыню за гісторыю фестывалю, найлепшым быў названы расійскі фільм — «Левіяфан[ru]» Андрэя Звягінцава, а выканаўца ў ім галоўнай ролі Аляксей Серабракоў[ru] быў прызнаны лепшым акцёрам[4].

Зноскі

правіць
  1. M. Mohan Mathews. India, Facts & Figures (нявызн.). — Sterling Publishers Pvt. Ltd, 2001. — С. 134—. — ISBN 978-81-207-2285-9.
  2. Encyclopaedia of Hindi Cinema / Edited by Gulazar, Govind Nihalani, Saibal Chatterjee. — New Delhi, Mumbai: Encyclopædia Britannica, Popular Prakashan, 2003. — С. 61, 67, 74. — 652 с. — ISBN 978-81-7991-066-5.
  3. "43rd International Film Festival of India in Goa". 2012-11-20. Архівавана з арыгінала 2012-12-14. Праверана 2012-11-21.
  4. "«Левиафан» Андрея Звягинцева победил на Индийском международном кинофестивале". Телеканал «Культура». 2014-12-02. Архівавана з арыгінала 2015-10-04. Праверана 2015-10-01.

Спасылкі

правіць