Інкарвілея (Incarvillea) — род кветкавых раслін сямейства бігноніевыя. 14 відаў. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Азіі. У цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі інтрадукаваны 2 віды і 1 форма: інкарвілея Дэлавэя (Incarvillea delavayi), інкарвілея шчыльная (Incarvillea compacta).

Інкарвілея

Інкарвілея Дэлавэя (Incarvillea delavayi)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Incarvillea Juss., 1789

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  825863
NCBI  200485
EOL  2876289
GRIN  g:6029
IPNI  4106-1
Incarvillea emodi

Апісанне

правіць

Адна- і шматгадовыя травяністыя або паўкустовыя расліны з прамастойнымі простымі або галінастымі сцёбламі. Лісце перыста-рассечанае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі буйныя трубчастыя з 5-лопасцевым адгінам у канцавых гронках або мяцёлках. Квітнее ў чэрвені. Плод — каробачка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2