Інстытут муніцыпальнага менеджменту

Інстытут муніцыпальнага менеджменту — украінская прыватная навучальная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых, якая знаходзіцца ў Кіеве і спецыялізуецца на кароткатэрміновых адукацыйных праграмах у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Інстытут муніцыпальнага менеджменту
(ІММ)
Інститут муніципального менеджменту
Арыгінальная назва Інститут муніципального менеджменту
Міжнародная назва Institute of Municipal Management
Заснаваны 1996
Метро Хрэшчатык
Юрыдычны адрас пл. Бесарабская 9/1Б-2,
г. Кіеў, Украіна
Сайт imm.in.ua

Агульная характарыстыка правіць

Інстытут створаны ў канцы 2015 года па ініцыятыве грамадскіх аб’яднанняў «Фонд развіцця і інавацый ЖКГ» і «Асацыяцыя кіраўнікоў жылля».

Асноўная мэта стварэння інстытута: арганізацыя навучальнага працэсу па павышэнню кваліфікацыі старшыняў і членаў праўленняў аб’яднанняў саўладальнікаў шматкватэрнага дома і кіраўнікоў шматкватэрных дамоў, а таксама іншых спецыялістаў для жыллёва-камунальнай сферы.

Мэты дзейнасці: вырашыць пытанне па забеспячэнню эфектыўнага кіравання жыллёвым фондам; забяспечыць жыллёва-камунальную гаспадарку кваліфікаванымі кадрамі; спрыяць рэформам у сферы ЖКГ; авалодаць лепшымі практыкамі муніцыпальнага менеджменту; забяспечыць надання насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг належнай якасці; спрыяць адаптацыі нацыянальнага заканадаўства Украіны ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі да еўрапейскіх стандартаў.

За час дзейнасці інстытутам распрацаваны: кароткатэрміновыя навучальныя семінары для кіраўнікоў шматкватэрных дамоў, «карпаратыўныя» семінары на замову гарадоў на тэму рэформы жыллёвага сектара; праграма «Маркетынг у сферы кіравання шматкватэрнымі дамамі».

Спасылкі правіць