Інстытут рукапісаў НАН Азербайджана
Інстытут рукапісаў імя Мухамеда Фізулі (азерб.: Əlyazmalar İnstitutu) — навуковы цэнтр у сістэме Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана, займаецца навукова-даследчай, архіўнай і бібліятэчнай дзейнасцю, ажыццяўляе збор, сістэматызацыю, ахову, вывучэнне, пераклад і публікацыю сярэдневяковых рукапісаў. Інстытут размяшчаецца ў гістарычным будынку былой Бакінскай мусульманскай жаночай школы Тагіева на вуліцы Істыглаліят.
Інстытут рукапісаў Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана (ІР НАНА) | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1986 |
Тып | Дзяржаўны |
Юрыдычны адрас | Азербайджан, Баку, вуліца Істыглаліят |
Сайт | manuscript.az |
![]() |
Гісторыя правіць
Перадумовы для стварэння Інстытута ўзніклі яшчэ ў 1924 годзе, калі ў Баку быў праведзены першы Усеазербайджанскі Рэгіянальны Кангрэс, які пастанавіў арганізаваць навуковую бібліятэку са спецыяльным аддзелам, прысвечаным старажытным рукапісам і рэдкім кнігам. Спачатку гэта бібліятэка з'яўлялася часткай Таварыства даследавання Азербайджана, а затым яе ўключылі ў склад Інстытута літаратуры імя Нізамі.
У 1950 годзе пры Акадэміі Навук Азербайджана быў створаны Рэспубліканскі рукапісны фонд. 1986 годзе на базе фонду быў заснаваны Інстытут рукапісаў АН Азербайджана. У 1996 годзе Інстытут было прысвоена імя Мухамеда Фізулі. З 1972 года па 1980 год дырэктарам інстытута быў вядомы савецкі іраніст Рустам Аліеў (1929—1994).
Структура правіць
- Аддзел цюркскіх рукапісаў
- Аддзел арабскіх рукапісаў
- Аддзел персідскіх рукапісаў
- Аддзел асабістых фондаў
- Аддзел бібліяграфіі і абслугоўвання
- Аддзел гігіены і рэстаўрацыі
- Аддзел перакладу і інфармацыі
Спасылкі правіць
Інстытут рукапісаў НАН Азербайджана на Вікісховішчы |