Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук
Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук (польск.: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk) — навукова-даследчая ўстанова ў структуры Польскай акадэміі навук.
Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk |
Дата заснавання | 1954 |
Тып | навуковая ўстанова |
Дырэктар | Ганна Зялінская |
Юрыдычны адрас |
![]() |
Сайт | ispan.edu.pl |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ 1954 годзе намаганнямі прафесара Тадэвуша Лер-Сплавінскага і прафесара Здзіслава Штыбера Польская акадэмія навук заснавала Аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук. У 1977 годзе падраздзяленне ПАН атрымала статус інстытута, а ў 1992 годзе назва была зменена на Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук.
Структура
правіцьІнстытут падзелены на чатыры аддзелы:
- Аддзел мовазнаўства
- Аддзел літаратуразнаўства і культуралогіі
- Аддзел гісторыі
- Аддзел нацыянальных студый