Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН

Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН (ІХФ РАН; руск.: Институт химической физики им. Н. Н. Семёнова РАН, ИХФ РАН) — навуковы цэнтр па вывучэнні дынамікі элементарных хімічных працэсаў у розных сістэмах і агрэгатных станах рэчыва.

Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава Расійскай акадэміі навук
(ІХФ РАН)
Міжнародная назва N.N. Semenov Institute of Chemical Physics, RAS
Заснаваны 1931
Дырэктар В. А. Надтачэнка
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Масква
Юрыдычны адрас 119991, Масква, вул. Касыгіна, д. 4
Сайт chph.ras.ru

Гісторыя

правіць

Утвораны 15 кастрычніка 1931 г. на базе фізіка-хімічнага сектара Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута М. М. Сямёнавым — адзіным савецкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па хіміі, якую ён атрымаў у 1956 годзе. Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў быў яго нязменным дырэктарам да 1986 года. У 1990-м інстытуту было прысвоена яго імя.

ІХФ быў сярод інстытутаў, прыцягнутых да працы над Атамным праектам СССР[1][2].

Будынак ІХФ

правіць

ІХФ РАН размешчаны ў Маскве па адрасе вул. Касыгіна, 4. Корпус № 1 інстытута не што іншае, як Мамонава дача, пабудаваная пры Кацярыне II для маскоўскага генерал-губернатара В. М. Далгарукава (Крымскага).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Пратакол № 5 пасяджэнні Спецыяльнага камітэта пры Саўнаркаме СССР ад 28 верасня 1945 года, Дадатак 1 «Пастанова аб дадатковым прыцягненні да ўдзелу ў працах па выкарыстанні нутраатамнай энергіі навуковых устаноў, асобных навуковых і іншых спецыялістаў».
  2. Пастанова Савета міністраў СССР № 805—327сс ад 9 красавіка 1946 г.

Спасылкі

правіць