Чат
Чат, або чатар (англ.: chatter — балбатаць) — сродак абмену паведамленнямі па камп'ютарнай сетцы ў рэжыме рэальнага часу, а таксама праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе арганізоўваць такія зносіны. Характэрнай асаблівасцю з'яўляецца камунікацыя менавіта ў рэальным часе ці блізкая да гэтага, што адрознівае чат ад форумаў і іншых «павольных» сродкаў. Гэта значыць, калі на форуме можна напісаць пытанне і чакаць, пакуль хто-небудзь адкажа на яго (у той жа час, можна атрымаць і некалькі адказаў адразу ад розных карыстальнікаў), то ў чаце зносіны адбываюцца толькі з тымі, хто прысутнічае ў ім у гэты момант, а вынікі абмену паведамленнямі могуць і не захоўвацца.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Screenshot-XChat-_Moniker42_%40_FreeNode_-_-ubuntuforums_%28%2Btn%29-1.png/220px-Screenshot-XChat-_Moniker42_%40_FreeNode_-_-ubuntuforums_%28%2Btn%29-1.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/ChatScreenshot.jpg/220px-ChatScreenshot.jpg)
Пад словам чат звычайна разумеецца групавыя зносіны, хоць да іх можна аднесці і абмен тэкстам «сам-насам» пасродкам праграм імгненнага абмену паведамленнямі, напрыклад, XMPP, ICQ і нават SMS.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чат