Інфамышка (конкурс)
Гульня-конкурс «Інфамышка» — інтэлектуальны конкурс, які штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Упершыню конкурс быў праведзены ў маі 2008 года.
Аб конкурсе
правіцьАгульныя палаженні
правіцьГульня-конкурс «Інфамышка»[1] праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння інфарматыкі.
Конкурс праводзіцца згодна з правіламі міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі конкурсу «Інфамышка» могут быць усе вучні 3—11 класаў. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца.
Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурсу, набыццё прызоў.
Правіла правядзення конкурсу
правіцьКонкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп’ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна.
Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 пытанняў. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін дакладны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў.
За кожны дакладны адказ у залежнасці ад складанасці пытання ўдзельніку налічваюцца 3, 4 ці 5 балаў. За кожны недакладны адказ аднімаюцца адпаведна 3/4, 1 ці 5/4 бала. За адсутнасць адказу балы не налічваюцца і не аднімаюцца. Складанасць пытанняў вызначаецца па колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на іх дакладна. 10 найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 найбольш цяжкіх пытанняў ацэньваюцца па 5 балаў, астатнія 10 пытанняў ацэньваюцца па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. Максімальная колькасць балаў, што можа набраць удзельнік, — 150.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў
правіцьУ конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, што паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), вобласцях і краіне.
Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурсу праз раённыя (гарадскія) і школьныя аргкамітэты праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу.
Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і вобласцямі не падводзяцца.
Колькасць удзельнікаў конкурсу
правіцьЗа кароткі час конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнай грамадскасці краіны.
У конкурсе «Інфамышка-2010» прынялі ўдзел 34370 вучняў з 2265 устаноў адукацыі 146 раёнаў (гарадоў) Беларусі[1].
Прызы
правіцьКожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Інфамышка», кнігі ці дыскі па інфарматыцы, значкі, календары. Удзельнікі конкурсу, якія паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, узнагароджваюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі.
Кнігі па інфарматыцы — прызы ўдзельнікам конкурсу «Інфамышка»:
Зноскі
- ↑ а б О конкурсе (недаступная спасылка) Архівавана 26 сакавіка 2013.
- ↑ Сугакевич, А. Г. Твой компьютер / А. Г. Сугакевич, А. Э. Плетнев, Е. Н. Володько. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 96 с.
- ↑ Володько, Е. Н. Компьютер детям… не игрушка / Е. Н. Володько, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2011. — 96 с.: ил.