Інфармацыйная рэвалюцыя

Інфармацыйная рэвалюцыя — глыбокія якасныя змены ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства, якія адбываюцца ў выніку шырокага ўкаранення новых сродкаў захоўвання, апрацоўкі і перадачы інфармацыі. Галоўнай асаблівасцю інфармацыйнай рэвалюцыі з’яўляецца ўсё большая эканамічная, сацыяльная і тэхналагічная роля інфармацыі.