Інцыдэнт у турме Макала (2024)

1—2 верасня 2024 года адбылася спроба масавых уцёкаў з турмы Макала ў Кіншасе, сталіцы Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга[1]. Інцыдэнт прывёў да гібелі па меншай меры 129 чалавек[2], больш за 59 атрымалі раненні[3].

Цэнтральная турма Макала, найбуйнейшая ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, разлічана на 1500 зняволеных[4], аднак на момант здарэння ўстанова была вельмі перапоўненай. У турме знаходзілася ад 14 000 да 15 000 зняволеных[5], прычым як мужчыны, так і жанчыны[6]. Паводле ацэнак на 2020 год, больш за 90% вязняў чакалі суда[7] і толькі 6% фактычна адбывалі пакаранне[2]. У 2017 годзе з турмы ўцяклі больш за 4000 зняволеных[4].

Падзеі пачалі разгортвацца ў блоку 4 пасля адключэння электраэнергіі ў 21:00, калі там нечакана пачулася стральба[8]. Як паведаміў міністр унутраных спраў Жакмен Шабані, пры спробе ўцёкаў ахоўнікі забілі 24 зняволеных. Таксама заяўлена пра выпадкі згвалтавання жанчын[9]. Пазней улады казалі пра 129 ахвяр. Большая частка загінула ў цісканіне[9]. Эмануэль Аду Коўл, актывіст за правы зняволеных, сказаў, што колькасць загінулых склала больш за 200[10].

Кангалезскія ўлады адмаўлялі, што хто-небудзь збег. Самі зняволеныя і праваабаронцы заявілі, грунтуючыся на паіменных пераклічках, што пасля інцыдэнту колькасць вязняў у Макале скарацілася амаль на 2000 чалавек[8].

Некалькі будынкаў у турме атрымалі сур’ёзныя пашкоджанні[5] ў выніку падпалення[4]. Пацярпелі адміністрацыйны корпус, харчовыя склады і шпіталь[11], знішчаны турэмны архіў[8].

Была створана спецыяльная камісія для расследавання падзей у турме[12]. Міністр юстыцыі Канстант Мутамба назваў спробу ўцёкаў «наўмысным актам сабатажу»[9]. Прадстаўнікі ўраду заявілі, што робяцця намаганні для паскарэння будаўніцтва новай турмы на ўскраіне сталіцы[13].

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 4 верасня заклікала кангалезскія ўлады «хутка праліць святло на гэтыя трагічныя падзеі»[14].

Крыніцы

правіць
  1. Kamale. An attempted jailbreak in Congo's main prison in Kinshasa leaves 2 inmates dead. AP News (2 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 September 2024. Праверана 3 September 2024.
  2. а б Makumeno. More than 100 killed in failed DR Congo jailbreak. BBC (3 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 September 2024. Праверана 3 September 2024.
  3. Mureithi, Carlos (3 September 2024). "More than 100 killed in attempt to escape DRC's largest prison". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 3 September 2024. Праверана 3 September 2024.
  4. а б в At least 129 dead in DR Congo jailbreak attempt. France24 (3 верасня 2024). Праверана 3 September 2024.
  5. а б Kennedy. At least 129 killed during mass prison break attempt in DR Congo. CNN (3 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 September 2024. Праверана 3 September 2024.
  6. Kamale, Jean-Yves (3 September 2024). "Attempted jailbreak at a Congo prison kills 129 people as chaos erupts with a stampede and gunshots". The Washington Post. Праверана 3 September 2024.
  7. Godfrey. 129 killed, 59 injured in abortive mass prison break in Democratic Republic of Congo. United Press International (3 верасня 2024). Праверана 3 September 2024.
  8. а б в Gunfire, gang rapes and missing inmates: Inside a deadly DRC jailbreak. Al Jazeera (9 верасня 2024). Праверана 9 September 2024.
  9. а б в Kamale. Attempted jailbreak at a Congo prison kills 129 people as chaos erupts with a stampede and gunshots. Associated Press (3 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 September 2024. Праверана 3 September 2024.
  10. Kamale. Questions swirl around attempted jailbreak in Congo as families of victims demand accountability. Associated Press (5 верасня 2024). Праверана 9 September 2024.
  11. DR Congo: 129 killed in attempted prison break. Deutsche Welle (3 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 September 2024. Праверана 3 September 2024.
  12. Patrick Ilunga (4 September 2024), Prison break deaths reveal congestion problem in Congolese jails, Kinshasa: Nation Media Group, Архівавана з арыгінала 5 September 2024, Праверана 5 September 2024
  13. Emma Burns (4 September 2024), DRC justice minister announces 129 killed while attempting to escape Makala Central Prison, U. Auckland Law School{{citation}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  14. Natalie Venegas (4 September 2024), "Pressure Builds for Investigation Into Jailbreak That Left 129 Dead", newsweek.com, Newsweek, Архівавана з арыгінала 5 September 2024, Праверана 5 September 2024