Іосіфінізм — тэрмін, які ўжываецца для пазначэння ўнутранай палітыкі, якая праводзілася імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Іосіфам II у дачыненні да Рымска-каталіцкай царквы і яе ўплыву ў аўстра-венгерскім грамадстве. Іосіф II, праводзячы пэўныя рэформы, выдаваў адмысловыя заканадаўчыя акты, якія падпарадкоўвалі Рымска-Каталіцкую царкву свецкім уладам і вызначалі царкоўную структуру Каталіцкай царквы як адзін з элементаў дзяржавы. Паводле гэтых законаў каталіцкія святары рабіліся дзяржаўнымі служачымі і былі абавязаныя цалкам падпарадкоўвацца заканадаўству дзяржавы.

Імператар Іосіф II

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць