Іосіф Пятровіч Голубеў
Іо́сіф Пятро́віч Го́лубеў (1873, г. Кулябакі, Горкаўская вобласць — 27 чэрвеня 1962) — удзельнік трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны ў Беларусі, ветэран працы[1].
Іосіф Пятровіч Голубеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 1962 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1925 года. З 1900 сталяр дэпо Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў Мінске. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1905 сасланы на Далёкі Усход. З 1906 у Мінску. У 1917 член Мінскага Савета[1].
У час Кастрычніцкай рэвалюцыі арганізаваў і ўзначаліў чырвонагвардзейскі атрад. З 1922 працаваў у Мінску на станкабудаўнічым заводзе «Энергія» (з 1961 імя Кастрычніцкай рэвалюцыі)[1].
Узнагароды
правіцьГерой Працы (1933). Яго імем названа вуліца ў Мінску, усталявана мемарыяльная дошка[1].