Ірун
Ірун (ісп.: Irún, баскск.: Irun) — горад на поўначы Іспаніі, у Краіне Баскаў, у правінцыі Гіпускаа. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баха-Бідасоа. Насельніцтва — 60 261 (2006). Размешчаны каля мяжы з Францыяй, на левым беразе ракі Бідасоа, праз якую злучаны мостам з французскім горадам Андай.
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГістарычна горад быў цесна звязаны з Наварай. У 1200 годзе быў далучаны да Кастыліі. Першае пісьмовае згадванне пра Ірун адносіцца да 1203 годзе. З-за свайго стратэгічнага становішча на мяжы трох каралеўстваў (Кастылія, Навара і Францыя) пастаянна падвяргаўся нападам непрыяцельскіх войскаў. Да 1766 года залежаў ад бліжэйшага горада Андарыбія, 27 лютага 1766 года кароль Карл III дараваў Іруну незалежнасць.
У 1913 годзе Ірун атрымаў статус горада. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі горад быў асаджаным нацыяналістамі і пасля зацятага супраціву капітуляваў у верасні 1936 года. Пры гэтым значная частка горада была знішчана адыходзячымі рэспубліканцамі.