Ірына Іванаўна Дзяругіна
Ірына Іванаўна Дзяругіна (нар. 11 студзеня 1958, Кіеў) — савецкая украінская гімнастка, заслужаны майстар спорту СССР (1977) па мастацкай гімнастыцы. Адзіная савецкая гімнастка, якая двойчы была абсалютнай чэмпіёнкай свету (у 1977 і 1979). Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Украіны па мастацкай гімнастыцы, Першы віцэ-прэзідэнт Украінскай федэрацыі гімнастыкі,[1] Прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Украіны (мастацкая гімнастыка).[2]
Ірына Іванаўна Дзяругіна | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | укр.: Ірина Іванівна Дерюгіна |
Род дзейнасці | трэнер, мастацкі гімнаст |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ivan Deryugin[d] |
Маці | Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна |
Муж | Алег Уладзіміравіч Блахін |
Дзеці | Ireesha[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і алімпійскага чэмпіёна-пяціборца Івана Канстанцінавіча Дзяругіна і трэнера па мастацкай гімнастыцы Альбіны Дзяругінай.
Ва ўзросце 10 гадоў у 1968 годзе Ірына Дзяругіна паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1976 па 1980 вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.
Уваходзіла ў склад зборнай СССР па мастацкай гімнастыцы з 1972 года і да заканчэння спартыўных выступленняў у 1982 годзе. У складзе каманды Ірына Дзяругіна стала адной з самых тытулаваных гімнастак СССР і свету за ўсю гісторыю мастацкай гімнастыкі. Ірына займала першую прыступку п’едэстала гонару на ўсіх значных спаборніцтвах таго часу: пачынаючы з чэмпіянатаў і кубкаў СССР і заканчваючы чэмпіянатамі Еўропы і свету (1977, 1979). Ірына стала таксама 4-разовай уладальніцай Кубка Інтэрбачання, аднаго з самых прэстыжных спаборніцтваў 1980-х гадоў.
Узнагароды
правіць- 2021 — Ордэн «За заслугі» ІІ ступені — за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё Украінскай дзяржавы, узорнае выкананне службовага абавязку і шматгадовую добрасумленную працу[3]
- 2016 — Ордэн княгіні Вольгі I ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага спорту, дасягненні высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на Гульнях XXXI Алімпіяды, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа[4]
- 2013 — Ордэн «За заслугі» III ступені — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXVII Сусветнай летняй Універсіядзе ў Казані, праяўленую самаадданасць і волю да перамогі, павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украіны[5]
- 2008 — Ордэн княгіні Вольгі II ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага руху, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа, забеспячэнне высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на XXIX летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне[6]
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені
- 2005 — Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны — за значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту на Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXIII Сусветнай летняй Універсіядзе ў горадзе Ізмір (Турэцкая Рэспубліка), павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украінскай дзяржавы[7]
- 1978 — Ордэн «Знак Пашаны»[8]
Зноскі
- ↑ Керівництво | Українська федерація гімнастики (укр.). UGF. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Дерюгина Ирина . LIGA. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ Указ Президента України від 8 березня 2021 року № 92/2021 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Міжнародного жіночого дня»
- ↑ Указ Президента України від 4 жовтня 2016 № 429/2016 «Про відзначення державними нагородами України спортсменів та тренерів національної збірної команди України на Іграх ХХХІ Олімпіади» (укр.)
- ↑ Указ Президента Украины № 392/2013 «О награждении государственными наградами Украины» Архівавана 8 ліпеня 2014 года.
- ↑ Указ Президента України № 804/2008 Про відзначення державними нагородами України спортсменів, тренерів та фахівців національної збірної команди України на XXIX літніх Олімпійських іграх
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 1671/2005 Про відзначення державними нагородами України членів студентської збірної команди України на XXIII Всесвітній літній Універсіаді в Турецькій Республіці . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2014. Праверана 2 красавіка 2023.
- ↑ Керівні органи Української федерації гімнастики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 2 красавіка 2023.