Ірына Валер’еўна Алісевіч

Ірына Валер’еўна Алісевіч (нар. 26 сакавіка 1967, Мінск) — беларуская мастачка.

Ірына Валер’еўна Алісевіч
Дата нараджэння 26 сакавіка 1967(1967-03-26) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці кераміст
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і кераміка
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1991 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1988 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

правіць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: чайна-кафейны сервіз «Кобальтавая зорка», чайны сервіз «Элада», камплект ваз «Райскі танец». Аформіла інтэр’ер у гасцініцы «Мальборк» у Польшчы (у сааўтарстве з І. Леантовічам).

Літаратура

правіць
  • Алісевіч Ірына Валер’еўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.