Ірына Валер’еўна Казакова

беларуская фалькларыстка

Ірына Валер’еўна Казакова (нар. ў 1967 г.) — беларуская фалькларыстка. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Ірына Валер’еўна Казакова
Род дзейнасці вучоная
Дата нараджэння 1967
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы БДУ, кафедра гісторыі беларускай літаратуры, філалагічны факультэт
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску, закончыла ў 1989 годзе філалагічны факультэт БДУ. У 1993 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, у 2000 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук і ў 32 гады стала самай маладой доктаркай навук. У 2017 годзе ўзнагароджана Падзякай рэктара БДУ. З 2018 года займае пасаду прафесара кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць правіць

З’яўляецца адзіным доктарам навук у БДУ па спецыяльнасці 10.01.09 — Фалькларыстыка. Уваходзіць у склад Савета БДУ, прафесарскага сходу БДУ, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Навуковага савета Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Заснавала на філалагічным факультэце БДУ навучальны кабінет-музей беларускай народнай культуры. Галіна навуковых інтарэсаў — этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў, абрадавы фальклор, міфалогія, беларуская вусная паэзія. Першай у Рэспубліцы Беларусь распачала традыцыю кампаратывістскага даследавання беларускай і іншых культур (турэцкай, кітайскай і г.д.). Распрацавала канцэпцыю параўнальнага аналізу семантыкі славянскіх міфалагем. Стварыла больш 12 аўтарскіх курсаў, надрукавала звыш 250 навуковых і навукова-папулярных прац, сярод якіх індывідуальныя і калектыўныя манаграфіі, вучэбныя і практычныя дапаможнікі, артыкулы. Займаецца папулярызацыяй кітайскай культуры ў Беларусі, мае старонку у Кітайскай электроннай энцыклапедыі. Галоўная рэдактарка рэцэнзуемага электроннага навуковага журнала БДУ «Сафія Архівавана 27 красавіка 2019.» ISSN-2520-2219.

Грамадская дзейнасць правіць

Узначальвае грамадскае аб’яданне «Саюз жанчын БДУ Архівавана 27 красавіка 2019.» — некамерцыйную арганізацыю, якая створана дзеля сацыяльнай падтрымкі, абароны правоў і інтарэсаў жанчын, якія працуюць ці навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта адзінае ў Рэспубліцы Беларусь буйное акадэмічнае аб’яднанне жанчын (больш за 450 чалавек), дзейнасць якога сістэматычна асвятляецца ў агульнанацыянальных СМІ [1],[2]. Заснавальніца адзінай ў Беларусі серыі міжнародных навуковых канферэнцый «Жанчыны-навукоўцы Беларусі», якая актуалізуе праблему ўкладу і ролі жанчын, як у сусветнай, так і айчыннай навуцы, паказвае значэнне іх прац у рэалізацыі задач сацыяльнага развіцця дзяржавы, фарміраванні нацыянальна-культурнай асновы адукацыі, арыентацыі на сусветны ўзровень развіцця навукі і адукацыі, вывучэння і выкарыстання вопыту іншых краін [3],[4]. Заснавальніца конкурсу «Жанчына года БДУ»[5].

Публікацыі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

Дадзеныя у энцыклапедыях:

  • Казакова. І. В. / Беларускі фальклор : Энцыклапедыя. Т .1 . — Мн. : БелЭн, 2005. — С.601
  • Казакова. И. В. / Республика Беларусь: Энциклопедия. Т .3 — Мн. : БелЭн, 2006. — С.830
  • Казакова. І. В. / Культура Беларусі : Энцыклапедыя. Т .4 .- Мн. : БелЭн, 2013. — С.249