Ісаак Майсеевіч Турэцкі

Ісаак Майсеевіч Турэцкі (13 сакавіка 1915, Мінск — 5 жніўня 1966) — беларускі урач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (1962), прафесар (1966).

Ісаак Майсеевіч Турэцкі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1915(1915-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1966(1966-08-05) (51 год)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1938; аспірантура, 1941).

Працаваў у Новасібірскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1941, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), Яраслаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1944, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі, у 1944—1946 і з 1951 — загадчык кафедры), Сяміпалацінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1952, загадчык кафедры нармальнай анатоміі), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (з 1962, загадчык кафедры анатоміі).

Памёр 5 жніўня 1966 года, пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Навуковыя інтарэсы: развіццё і будова сімпатычнай нервовай сістэмы брушной поласці ў эмбрыягенезе чалавека; сувязі паміж брушна-тазавым спляценнем і тазавымі нервамі; апорна-рухальны апарат малодшых школьнікаў; узроставыя асаблівасці развіцця арганізма ў сувязі з заняткам спортам.

Узнагароды правіць

Знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Развитие брюшно-тазовой иннервации у человека : диссертация … доктора медицинских наук : защищена 25.04.1961 / Исаак Мовша-Шаломович Турецкий. ― Семипалатинск, 1960.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Турецкий Исаак Мовша Шоломович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 40—41. — Дата рождения: 19 марта.