Ісак (патрыярх)
(Пасля перасылкі з Ісак, патрыярх)
Ісак (іўр.: יִצְחָק) — адзін з біблейскіх патрыярхаў, сын Аўрама і Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака з'яўляецца вядомае ахвяраванне Аўрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесці ў ахвяру свайго любімага сына Ісака. Каб даказаць сваю вернасць усявышняму, Аўрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Аўрамам нож ад звязанага ім Ісака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраванне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэння і замены яго ахвярамі жывёл.[1]
Прапануецца перанесці у Ісаак. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. |
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 153.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 153. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.