У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Італікі (лац.: Italici) — плямёны індаеўрапейскай групы, якія ў старажытнасці засялялі Апенінскі паўвостраў і гаварылі на італійскіх мовах. Розніліся моваю, памерамі тэрыторыі, колькасцю насельніцтва, узроўнем культуры і эканомікі. У 1-м тысячагоддзі да н.э. падзяліліся на 2 галіны: лаціна-фалікскую (жылі ў Лацыі і паўднёвай Этрурыі) і оскска-умбрскую (займалі землі да Паўднёвай Італіі). Паводле падання Рым заснаваны лацінскімі каланістамі ў 8 стагоддзі да н.э. Італікі страцілі самастойнасць, частка іх зямель трапіла пад уладу Рыма. У выніку Саюзніцкай вайны 90-88 гг. да н.э. італікі атрымалі правы рымскіх грамадзян, на працягу 1 стагоддзя н.э. раманізаваны.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2