У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Іуда Макавей (? — 160 да н.э.) — кіраўнік народнага паўстання супраць панавання Селеўкідаў у Іудзеі. У адказ не пераследванні іудзеяў селеўкідскім царом Антыёхам IV у 167 г.да н.э. Іуда Макавей узначаліў паўстанцкі рух. Атрымаў шэраг перамог, у 164 г.да н.э. захапіў Іерусалім і нанава асвяціў храм. У 161 г.да н.э. заключыў саюз з Рымам. Пасля гібелі Іуды Макавея ў бітве пры Элеасе барацьбу за заваяванне поўнай незалежнасці Іудзеі ўзначальвалі яго браты.

Іуда Макавей

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2