Адкрыць галоўнае меню

Іш Таб (Ixtab — Пятля-Жанчына) — у індзейцаў мая багіня самагубстваў і ахвярапрынашэнняў, таксама звязваецца з урадлівасцю і месячным зацьменнем. У Дрэздэнскім кодэксе намалявана павешанай. Як меркавалі мая, Іш Таб знаходзілася на галінах сусветнага дрэва, якія адпавядалі раю. Неабходна адзначыць пазітыўнае стаўленне мая да самагубства, якое прыраўноўвалася да ахвярапрынашэння або ваеннага подзвігу (пар. харакіры). Для самагубцаў Іш Таб выконвала ролю псіхапомпа. У індзейскім фальклоры Іш Таб — шкодны жаночы дух, якіе заваблівае мужчын у лес. Яна таксама часта з'яўляецца ў творах фантастычнай літаратуры, звязаных з міфалогіяй мая.

БібліяграфіяПравіць

  • Кинжалов, Ростислав Васильевич, Богиня Иш-Таб // Женщина в мире мужской культуры. Путь к себе. Материалы международной научной конференции 15-17 июля 1999 г. СПб, 1999. С. 49-50.
  • Кинжалов, Ростислав Васильевич, Тамоанчан, Тлалокан, Метналь и Толлан (представления о рае у народов Месоамерики в доколониальный период) // Образ рая: от мифа к утопии. Серия «Symposium», выпуск 31. СПб., 2003. С.86-90
  • Ланда, Диего де. Сообщение о делах в Юкатане. М.-Л., 1955.