Месячнае зацьменне

Ме́сячнае зацьме́нне — зацьменне, якое надыходзіць, калі Месяц уваходзіць у конус ценю, які ўтварае Зямля. Дыяметр плямы Зямлі на адлегласці 363 000 км (мінімальная адлегласць ад Зямлі да Месяца) складае каля 2,5 дыяметраў Месяца, таму Месяц можа цалкам знаходзіцца ў ценю. У кожны момант зацьмення ступень пакрыцця дыска Месяца зямным ценем выражаецца праз фазу зацьмення Ф. Велічыня фазы вызначаецца адлегласцю 0 ад цэнтра Месяца да цэнтра ценю. У астранамічных календарах прыводзяцца велічыні Ф і 0 для розных момантаў зацьмення.

Поўнае месячнае зацьменне. 21 снежня 2010 г.

Калі Месяц падчас зацьмення цалкам уваходзіць у цень Зямлі, гэтая з'ява называецца поўным зацьменнем Месяца, калі часткова — частковым зацьменнем.

Поўнае зацьменне

правіць
 
Схема зацьмення месяца

Зацьменне Месяца можна назіраць на палове тэрыторыі Зямлі (там, дзе на момант зацьмення Месяц знаходзіцца над небасхілам). Выгляд Месяца ў ценю Зямлі з'яўляецца аднолькавым з любога пункту. Найбольшая тэарэтычная працягласць поўнай фазы зацьмення Месяца складае 108 хвілін; такімі былі, напрыклад, зацьменні Месяца 13 жніўня 1859 года, 16 ліпеня 2000 года.

Падчас зацьмення, нават поўнага, Месяц не знікае цалкам, а робіцца цёмна-чырвоным. Гэты факт тлумачыцца тым, што нават у фазе поўнага зацьмення Месяц працягвае асвятляцца. Сонечныя прамяні, якія праходзяць па датычнай да зямной паверхі, рассейваюцца ў атмасферы Зямлі і за кошт гэтага рассейвання часткова дасягаюць Месяца. Паколькі атмасфера Зямлі з'яўляецца найбольш празрыстай для промняў чырвона-аранжавай часткі спектра, менавіта гэтыя промні ў большай ступені дасягаюць паверхні Месяца падчас зацьмення, што і тлумачыць афарбоўку дыска Месяца. Па сутнасці, гэта такі самы эфект, як і аранжава-чырвоны колер неба каля небасхілу (золак) перад узыходам і адразу пасля захаду сонца. Для ацэнкі яркасці зацьмення выкарыстоўваецца шкала Данжона.

 
Выгляд Месяца падчас поўнага зацьмення

Назіральнік, які знаходзіцца на Месяцы, у момант поўнага (або частковага, калі ён знаходзіцца на засцянутай частцы Месяца) зацьмення бачыць поўнае сонечнае зацьменне (зацьменне Сонца Зямлёй).

Частковае зацьменне

правіць

Калі Месяц трапляе ў поўны цень Зямлі толькі часткова, назіраецца частковае зацьменне. Падчас яго частка Месяца з'яўляецца цёмнай, а іншая частка, нават у найбольшай фазе, знаходзіцца ў паўценю і асвятляецца сонечнымі прамянямі.

Паўценевае зацьменне

правіць

Вакол конуса ценю Зямлі прысутнічае паўцень — вобласць прасторы, у якой Зямля захіляе Сонца толькі часткова. Калі месяц праходзіць вобласць паўценю, але не ўваходзіць у цень, адбываецца паўценявое зацьменне. Падчас яго яркасць Месяца змяншаецца, але нязначна: такое памяншэнне практычна немагчыма заўважыць няўзброеным вокам і фіксуецца толькі прыборамі. Толькі калі Месяц падчас паўценявога зацьмення праходзіць блізка да конуса поўнага ценю, пры ясным небе можна заўважыць пацямненне з аднаго краю месячнага дыска.

Перыядычнасць

правіць

Кожны год адбываюцца прынамсі два месяцавыя зацьменні, аднак у сувязі з несупадзеннем плоскасцей месячнай і зямной арбіт, іх фазы адрозніваюцца. Зацьменні паўтараюцца ў тым самым парадку кожныя 6585⅓ дзён (або 18 гадоў, 11 дзён і прыблізна 8 гадзін — перыяд, які называецца сарас): ведаючы, дзе і калі назіралася поўнае месячнае зацьменне, можна дакладна вызначыць час наступных і папярэдніх зацьменняў, якія будуць добра бачныя ў гэтай мясцовасці. Такая цыклічнасць часта дапамагае датаваць падзеі, якія апісваюцца ў гістарычных летапісах.

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся падчас зацьменняў Месяца

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4.

Спасылкі

правіць