Світанне
(Пасля перасылкі з Золак)
Світа́нне, світанак — час перад узыходам Сонца, калі пачынае развідняцца. Звычайна лічыцца, што світанне супадае з пачаткам навігацыйнага змроку і наступае пры знаходжанні Сонца на 12° ніжэй гарызонта. Світанне суправаджаецца з’явамі зары. Пры ясным небе ў сярэдніх шыротах, у прыватнасці на Беларусі, світанне пачынаецца за 1—2 гадзіны да ўзыходу Сонца, пры воблачнасці — пазней. У час світання з-за начнога выхалоджвання адзначаецца самая нізкая тэмпература паветра, магчымы замаразкі.
Вясной і летам у час світання пачынаюць праяўляць актыўнасць дзённыя птушкі і звяры, корміцца рыба, хаваюцца начныя жывёлы.
Літаратура
правіць- Світанне // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Світанне