Узыхо́д — момант узнікнення верхняга краю Сонца або зоркі на гарызонтам. Паняцце ўзыход можа адносіцца таксама да ўсіх працэсаў перасячэння гарызонту бачным дыскам свяціла. З-за ўплыву атмасферы ўзыход назіраецца некалькі раней, чым ён назіраўся б пры адсутнасці атмасферы. Акрамя таго, узыход надыходзіць тым раней, чым вышэй знаходзіцца назіральнік.

Узыход Сонца над пустыняй Махавэ

Пры назіранні з Зямлі вуглавы дыяметр сонечнага дыска складае каля 30 вуглавых хвілін (0,5°). Ужо з аднаго гэтага факту, з улікам вызначэння моманту ўзыходу (і заходу) і паняцця дзень, вынікае, што працягласць дня павінна быць некалькі больш за палову сонечных сутак. Аднак на працягласць дня істотна ўплывае яшчэ адзін фактар — атмасферная рэфракцыі. Рэфракцыі змяняюць шлях сонечных прамянёў у атмасферы Зямлі — на ўзыходзе (і заходзе) сонца назіраецца прыкладна на 35 вуглавых хвілін вышэй, чым назіралася б пры адсутнасці атмасферы. Таму ўзыход для назіральніка зрушваецца на больш ранні час (заход — на больш позні). З прычыны гэтага, а таксама згаданага вышэй, напрыклад, на экватары, дзе сонца ўзыходзіць прыкладна перпендыкулярна да гарызонту (з сярэдняй скорасцю 0,25° у хвіліну), сумарнае падаўжэнне дня (разам з захадам) складае каля 7 хвілін. На высокіх шыротах сонца ўзыходзіць пад вострым вуглом, і падаўжэнне дня можа быць і 30 хвілін. На канцавоссях пераход палярнай ночы ў палярны дзень складае 2 сутак.

Спасылкі правіць