Іўдзейскае паўстанне супраць Іраклія
Паўстанне супраць Іраклія — яўрэйскае паўстанне ў Леванце супраць Візантыі, падтрыманае Сасанідскай Персіяй у часе візантыйска-сасанідскай вайны. Паўстанне пачалося бітвай пад Антыёхіяй, а найвялікшым поспехам стала заваяванне Іерусаліма ў 614 годзе персідскімі і яўрэйскімі сіламі і стварэнне аўтаноміі. Пасля сыходу персідскага войска наступавала здача іўдзеяў візантыйцам у 625 або 628 года.
Іўдзейскае паўстанне супраць Іраклія | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Візантыйска–сасанідская вайна | |||
Дата | 614–628[1] | ||
Месца | Палесціна Прыма, Дыяцэзія Усход (Візантыйская імперыя) | ||
Вынік |
Паражэнне і выгнанне іўдзеяў
|
||
Змены | Палесціна Прыма і Секунда часова далучаныя да Персідскай імперыі як Іўдзейска-сасанідская садружнасць, але праз 5 гадоў вернутыя назад у Візантыю. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Хада паўстання
правіцьУварванне персаў
правіцьПа перамозе пад Антыёхіяй аб’яднанае сасанідска-яўрэйскае войска пад камандаваннем Шахбараза прыйшло ў Палесціну Прыму і заваявала Кесарыю. Тады да іх далучыўся Беньямін Тыберыйскі, які прывёў з сабой яўрэйскіх воінаў з Тыберыі, Назарэта і горных гарадоў Галілеі. У паходзе на Іерусалім да іх далучыліся яўрэі з паўднёвай часткі краіны і арабы. Аб’яднанымі сіламі ў ліпені 614 года Іерусалім быў узяты[2].
Паводле яўрэйскіх крыніц, па адваяванні Іерусаліма Неямія бен Хушыэль стаў яго кіраўніком і пачаў падрыхтоўку да перабудовы Храма і перагляду радаводаў з мэтай аднаўлення найвышэйшага святарства.
Хрысціянскае паўстанне
правіцьПраз некалькі месяцаў пасля захопу Іерусаліма персамі ў ім пачаліся забурэнні, падчас якіх іўдзейскі губернатар Неямія і яго «рада праведных» былі забіты купкай маладых хрысціян[2]. Неўзабаве разгарэлася поўнамаштабнай хрысціянскае паўстанне, у якім мноства іўдзеяў загінулі, ацалелыя ўцяклі ў Кесарыю, якая яшчэ заставалася пад уладаю Персіі.
Адказ іўдзейска-персідскага боку быў бязлітасным — сасанідскі генерал Зархім сабраў войска і абклаў з ім Іерусалім[2]. На 19-ы дзень, зрабіўшы падкоп, яны ўварваліся ў горада[2], пасля чаго цягам трох дзён выразалі амаль усё яго насельніцтва і, меркавана, спалілі.
Паводле Антыёха Стратыга, які, як візантыйскі грэк, мог быць прадузятым у дачыненні да іўдзеяў[3], падчас захопу Іерусаліма былі забіты тысячы хрысціян — у розных копіях яго рукапісаў прыводзяцца лічбы ад 4518 да 66 509 чалавек[4][5]. 37 000 былі выгнаны, яшчэ некалькі тысяч прададзеныя ў рабства яўрэям[6]. Усе хрысціянскія манастыры і храмы былі спалены[3]. У 1989 годзе было выяўленае масавае пахаванне ў пячоры, якую Антыёх апісваў як месца з найбольшай колькасцю знойдзеных трупаў. Было налічана прынамсі 526 чалавечых пахаванняў у благім стане[7]. Сучасныя археалагічныя раскопкі Іерусаліма не выявілі слядоў значных зруйнаванняў.
Цягам некалькіх месяцаў іўдзеі ва ўсёй зямлі Ізраільскай займаліся руйнаваннем манастыроў і забойствам ці выгнаннем манахаў[2]. На запрашэнне яўрэяў Тыра банды з Іерусаліма, Тыберыі, Галілеі, Дамаску і нават Кіпру сабраліся атакаваць хрысціян на Пасху[2]. Аднак тыя, даведаўшыся пра іх падыход, самі ўзялі ў закладнікі 4000 іўдзеяў Тыру[2], палову з якіх забілі пасля таго, як іўдзеі заняліся знішчэннем цэркваў у ваколіцах. Каб уратаваць рэшту закладнікаў, яўрэйская ватага адышла ад Тыру[2].
Сасанідска-іўдзейская садружнасць
правіцьКрыніцы мала паведамляюць пра далейшыя падзеі[8], аднак вядома, што іўдзеі атрымалі дазвол на рассяленне ў рэгіёне, чым актыўна займаліся наступныя пяць гадоў[9]. У Іерусаліме яўрэі цалкам апанавалі ўладу, і большая частка Іўдзеі стала аўтаномнай правінцыяй у складзе Сасанідскай імперыі.
У цэлым іўдзейскія паўстанцы і персідскае войска займелі перавагу ў барацьбе і авалодалі большасцю тэрыторыі Дыяцэзіі Усход. Калі звесткі пра гвалт у Іерусаліме дайшлі да Хасраў, ён жахнуўся, бо не меў намеру заходзіць так далёка[2]. На яго загад іўдзеі неадкладна былі выгнаны з горада.
У Візантыйскай імперыі таксама імгненна адрэагавалі на ганенні хрысціян — на іх патрабаванне ў Галіі быў скліканы найвялікшы дагэтуль сход біскупаў Меравінгаў — пяты Парыжскі сабор[2]. На ім было вырашана, што ўсе яўрэі, якія нясуць вайсковую службу ці займаюць грамадзянскія пасады, мусяць прыняць хрышчэнне разам са сваімі сем’ямі. Па ўсёй Візантыі пачаўся пераслед яўрэяў[2].
Паняверка паміж іўдзеямі і Хасраў дасягнула найбольшай кропкі, калі высветлілася, што апошні запланаваў забойства Неяміі[2]. Узаемны недавер выліўся ў дэпартацыі іўдзеяў у Персію. Тым часам персідскія войскі запаланілі Іарданію, Ізраіль і ўвесь Сінайскі паўвостраў, дайшоўшы да граніцаў Егіпта. Аравія апынулася падзеленай паміж пра-персідскімі і пра-візантыйскімі плямёнамі[2].
Аднаўленне візантыйскага панавання
правіцьПра наступствы паўстання розныя крыніцы значна разыходзяцца ў меркаваннях. Паводле адных з іх, у 625 візантыйскае войска адваявала тэрыторыю, а Беньямін Тыберыйскі з іўдзеямі, што ваявалі на баку персаў, атрымалі амністыю. У 628, пасля паражэння і смерці Хасраў II, Іраклій пераможна ўвайшоў у Іерусалім. Іўдзеі Тыберыі і Назарэту перайшлі на яго бок, і Беньямін Тыберыйскі нібыта нават увайшоў у Іерусалім разам з Іракліем. У 629 адбылася эскалацыя напружання, у Іерусаліме і Галілеі пачаліся шырокамаштабныя бойні іўдзеяў, дзясяткі тысяч іх былі вымушаны ўцякаць з Палесціны ў Егіпет. Еўтыхій пісаў, што імператар мог бы захаваць мір з яўрэямі, калі б не манахі-фанатыкі, што падбухторылі яго на гвалт[10][11][12].
Паводле дагавора, у 617 Хасраў выдаў амністыю палоненым візантыйцам[2], загадаў іўдзейскім салдатам пакінуць Іерусалім і забараніў іўдзеям сяліцца бліжэй за тры мілі да гарадскіх муроў[2]. Таксама персы паставілі галавою Іерусаліма хрысціянскага святара па імі Мадэст[2]. Нягледзячы на Хасраваў загад, яўрэі-салдаты размясціліся звонку Залатой брамы Іерусаліма. Праз два гады Хасраў спыніў усялякую падтрымку іўдзейскай аўтаноміі, і візантыйцы атрымалі магчымасць атакаваць салдат, прыціснутых да Залатое брамы. Напад візантыйцаў прывёў да забойства прыкладна 20 000 іўдзейскіх ваенных[2]. Іраклій, не задаволіўшыся персідскімі саступкамі, пачаў выразаць усё іўдзейскае насельніцтва краіны: мужчын, жанчын, дзяцей. Да 622 года імператар Іраклій склікаў супраць персаў інтэрнацыянальнае войска і адваяваў у Сасанідаў усю Іўдзею (Палесціну Прыму).
Вынікі
правіцьПасля паражэння Персіі ў рэгіёне паўстала новая пагроза — Праведны халіфат. Іраклій намагаўся злучыць і замацаваць свае заваяванні. Хоць перад гэтым ён дараваў удзельнікам іўдзейскага паўстання амністыю, але ж не збіраўся дапускаць яшчэ адно падобнае паўстанне на фоне вайны з арабамі.
У 638 Візантыя цалкам страціла кантроль над Іўдзеяй. Арабская ісламская імперыя каліфа Умара заваявала Іерусалім і землі Месапатаміі, Леванта і Егіпта.
Заўвагі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Yuri Stoyanov.. ArchAeology Versus Written sources: the cAse of thePersiAn conquest of JerusAlem in 614 (англ.). Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Abrahamson et al. The Persian conquest of Jerusalem in 614 compared with Islamic conquest of 638. [1].
- ↑ а б History of the Byzantine Jews: A Microcosmos in the Thousand Year Empire. — University Press of America, 2007. — С. 36. — ISBN 0761836233.
- ↑ Antiochus Strategos, monk of Mar Saba. Antiochus Strategos of Mar Saba., Capture of Jerusalem - Orientalia Christiana Periodica / Corpus Scriptorum Christianorum Orientalium. — Pont. institutum orientalium studiorum., 1991. — Т. 57. — С. 77.
- ↑ THE PERSIAN CONQUEST OF JERUSALEM (614 CE) — AN ARCHAEOLOGICAL ASSESSMENT . www.bibleinterp.com. Праверана 7 студзеня 2014.
- ↑ Reckless Rites: Purim and the Legacy of Jewish Violence. — Princeton University Press, 2006. — С. 241. — ISBN 0691124914.
- ↑ Human Skeletal Remains from the Mamilla cave, Jerusalem . Yossi Nagar. Праверана 8 студзеня 2014.
- ↑ G. J. Reinink et al. The Reign of Heraclius: 610—641 crisis and confrontation. — С. 103.
- ↑ Governing Jerusalem: Again on the world’s agenda. — Detroit: Wayne State University Press, 1996. — С. 63.
- ↑ Eutychii Annales
- ↑ Eutychius (Patriarch of Alexandria). Epistolai, Volume 111 of Patrologiæ cursus completus: Series Græca / J.P. Migne. — 1863. — Т. 111.
- ↑ CHAPTER II: ADVERSITIES OF THE CHURCH // Institutes of Ecclesiastical History, Ancient and Modern: In Four Books, Much Corrected, Enlarged, and Improved from the Primary Authorities. — Harper & Brothers, 1847. — С. 426.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх