Зямля Ізраільская

Зямля́ Ізра́ільская (іўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל [Э́рец-Ісраэ́ль]), Зямля́ абетаваная, зямля запаветная — паводле Бібліі, уся Палесціна, заселеная рознымі хананейскімі плямёнамі і філістымлянамі, якую Бог абяцаў навечна аддаць толькі свайму абранаму народу — габрэям.[1]

У Пяцікніжжы (Ліч.34:1-12) — тэрыторыя паміж ракой Іардан і Міжземным морам называецца Ханаан, «зямля, бягучая малаком і мёдам», зямлі сямі народаў (з поўным або няпоўным пералікам), нярэдка па кантэксце проста «гэтая зямля». Паўночная мяжа — крыху на поўнач сучаснай ізраільскай, па рацэ літанія, хоць думкі сярэднявечных каментатараў аб дакладных межах разыходзяцца. Назва Зямля Ізраільская ўпершыню сустракаецца ў Бібліі (1Цар.13:19) і шмат разоў сустракаецца ў прарока Езекііля і ў пазнейшых крыніцах.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 150.

ЛітаратураПравіць