Левантыйскае мора
Левантыйскае мора — назва ўсходняй часткі Міжземнага мора.
Левантыйскае мора | |
---|---|
Плошча | 320 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 4384 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Самы вялікі востраў у Левантыйскім моры — Кіпр. Найбольшая глыбіня — 4384 метраў. Плошча — каля 320 тысяч км²[1].
Месцазнаходжанне
правіцьЗаймае ўсю ўсходнюю частку Міжземнага мора. Левантыйскае мора абмежавана Турцыяй на поўначы, Сірыяй, Ліванам і Ізраілем на ўсходзе, Егіптам і Лівіяй на поўдні, Эгейскім морам на паўночным захадзе.
Эканоміка
правіцьНа шэльфе Левантыйскага мора паблізу марской мяжы Ізраіля з Ліванам знаходзіцца газавае радовішча Левіяфан.
Зноскі
- ↑ Левантийское море . smotret-mir.ru. Праверана 24 снежня 2016.
Спасылкі
правіць- Левантийское море // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — 2-е изд.. — М., 1953. — Т. 24. Кукуруза — Лесничество.