Іў Сен Ларан

Іў Сен-Лара́н, поўнае імя Іў Анры́ Дона́ Мацьё Сен-Лара́н (фр.: Yves Henri Donat Mathieu-Saint-Laurent; 1 жніўня 1936, Аран, Алжыр — 1 чэрвеня 2008, Парыж) — французскі мадэльер, які княжыў у свеце высокай моды ў 1960-я і 1970-я гг. Пасля смерці Крысціяна Дыёра, у якога Іў пачынаў асістэнтам, у 1957 г. зрабіўся галавой яго мадэльнага дома (яму быў 21 год). Увёў у жаночую моду элементы мужчынскага гардэроба — скураныя пінжакі, чаравікі па сцягно і нават смокінгі (1966). Лічыцца заснавальнікам стылю унісекс. Быў першым, хто запрасіў цёмнаскурых манекенак для ўдзелу ў паказах мод сваіх калекцый.

Іў Сен-Лоран
Yves Saint Laurent
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Іў Анры Дона Мацьё Сен-Ларан (фр.: Yves Henri Donat Mathieu-Saint-Laurent)
Дата нараджэння 1 жніўня 1936(1936-08-01)
Месца нараджэння Аран, Алжыр
Дата смерці 1 чэрвеня 2008(2008-06-01) (71 год)
Месца смерці Парыж, Францыя
Грамадзянства Flag of Algeria.svg Алжыр
Flag of France.svg Францыя
Род дзейнасці гранд-куцюр’е, дызайнер, мадэльер-дызайнер, дызайнер касцюмаў, бізнесмен, калекцыянер мастацтва, мадэльер, дызайнер упрыгожванняў
Мастацкі кірунак haute couture[d] і ready-to-wear[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

УзнагародыПравіць