Іосіф Лазаравіч Эйдэльман

(Пасля перасылкі з І. Эйдэльман)

Іосіф Лазаравіч Эйдэльман (нар. 1931, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і жывапісец.

Іосіф Лазаравіч Эйдэльман
Дата нараджэння 1931
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і жывапіс
Вучоба

Біяграфія правіць

Вучыўся ў 1953—1958 гадах у Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (выкладчык Р. Ю. Сяльской). З 1958 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Творчасць правіць

Удзельнічаў у выстаўках: рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных (1960). Асноўныя творы — выканаў роспіс лекцыйнай залы Мінскага трактарнага завода (у суаўтарстве з М. А. Блішчам, 1961), пано ў лекцыйнай зале Мінскага аўтазавода (у суаўтарстве з М. С. Гугелем, 1962), мазаічнае пано «Мая Беларусь» для актавай залы Мінскага радыётэхнічнага інстытута (1965), вітраж для Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967), вітраж «Беларусь» для беларускага раздзела савецкага павільёна на міжнародным кірмашы ў Лейпцыгу (у суаўтарстве з В. Раманко і А. Зінчуком, 1967), вітраж «Індустрыя» для павільёна ВДНГ БССР (1968). «Восеньская казка» (1962), «Мінск уначы» (1963), «Вясна ў лесе» (1965); серыя «Поры года» (1966); трыпціх «Мінск» і «Партрэт Героя савецкага саюза В. З. Харужай» (у суаўтарстве з У. Гардзеенкам, 1970).

Спасылкі правіць