АКСМ-1М
Трамвай АКСМ-1М — У 1996 годзе на «Белкамунмаш» было прынята рашэнне аб стварэнні ўласнага трамвая і ўжо ў 2000 годзе першы вагон, які атрымаў абазначэнне АКСМ-1М, пачаў перавозіць пасажыраў. Вагон абсталяваны тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання (ТІСК), што дазваляе эканоміць да 30 % электраэнергіі ў параўнанні з рэастатна-кантактарнай сістэмай кіравання (РКСК). На трамваі выкарыстоўваліся возікі вытворчасці Усць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. У 2001 годзе выпуск трамваяў АКСМ-1М спынены ў сувязі з пераходам на новую мадэль АКСМ-60102.
АКСМ-1М | |
---|---|
Вытворца | Белкамунмаш |
Адзінак пабудавана | 4 |
Год праекта | 1996 |
Гады выпуску | 2000—2001 |
Пераемнік | АКСМ-60102 |
Характарыстыкі | |
Маса | 20 т |
Месцаў для сядзення | 32 |
Поўная змяшчальнасць | 180 (8 чал/м²) |
Рухавікі | |
Тып рухавіка | 4 х ДК 263Б |
Магутнасць | 4 х 80 кВт |
АКСМ-1М на Вікісховішчы |