АЭС Мохаўцы
АЭС Мохаўцы — атамная электрастанцыя ў Славакіі.
АЭС Мохаўцы | |
---|---|
| |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Нітранскі край, Раён Левіцы |
Год пачатку будаўніцтва | 1983 |
Увод у эксплуатацыю | 9 чэрвеня 1998 |
Арганізацыя, якая эксплуатуе | Slovenské elektrárne[d] |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 940 МВт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Колькасць энергаблокаў | 4 |
Будуецца энергаблокаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР-440 |
Эксплуатаваных рэактараў | 2 |
На карце | |
![]() |
Станцыя размешчана за 15 км на паўночны захад ад горада Левіцы. Цяперашняя магутнасць АЭС Мохаўцы пакрывае каля 20 % электраэнергіі, што спажываецца ў Славакіі[1].
Пачатак будаўніцтва першай чаргі станцыі з рэактарамі ВВЭР-440 магутнасцю 470 МВт быў пакладзены ў кастрычніку 1983 года. У сакавіку 1993 года будаўніцтва было афіцыйна прыпынена, аднак ужо сакавіку 1996 года зноў адноўлена. У наш час абодва рэактары ВВЭР-440 першай чаргі знаходзяцца ў працы.
Будаўніцтва другой чаргі з аналагічнымі рэактарамі стартавала ў студзені 1987 года. У сакавіку 1993 года будаўніцтва было прыпынена, рашэнне пра працяг будаўніцтва было прынята ў чэрвені 2009 года. Меркаваныя тэрміны завяршэння праектаў — май 2017[2] для 3-га энергаблока і чэрвень 2018 для 4-га энергаблока.
Інфармацыя пра энергаблокіПравіць
Энергаблок | Тып рэактараў | Магутнасць | Пачатак будаўніцтва |
Падключэнне да сеткі | Увядзенне ў эксплуатацыю | Закрыццё | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Чысты | Брута | ||||||
Мохаўцы-1[3] | ВВЭР-440/213 | 436 МВт | 470 МВт | 13.10.1983 | 04.07.1998 | 29.10.1998 | 2058 (план) |
Мохаўцы-2[4] | ВВЭР-440/213 | 436 МВт | 470 МВт | 13.10.1983 | 20.12.1999 | 11.04.2000 | 2060 (план) |
Мохаўцы-3[5] | ВВЭР-440/213 | 440 МВт | 471 МВт | 27.01.1987 | Будаўніцтва спынена ў сакавіку 1990, адноўлена ў чэрвені 2009 года | ||
Мохаўцы-4[6] | ВВЭР-440/213 | 440 МВт | 471 МВт | 27.01.1987 | Будаўніцтва спынена ў сакавіку 1990, адноўлена ў чэрвені 2009 года |
Зноскі
- ↑ АЭС Мохаўцы на сайце seogan
- ↑ Mochovce vraj majú meškanie zhruba tri mesiace — vEnergetike.sk
- ↑ MOCHOVCE-1 на сайце МАГАТЭ Архівавана 6 ліпеня 2017.
- ↑ MOCHOVCE-2 на сайце МАГАТЭ Архівавана 6 ліпеня 2017.
- ↑ MOCHOVCE-3 на сайце МАГАТЭ Архівавана 11 мая 2017.
- ↑ MOCHOVCE-4 на сайце МАГАТЭ Архівавана 11 мая 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме АЭС Мохаўцы