Аацы́сціс (Oocystis) — род аднаклетачных або каланіяльных зялёных водарасцей сямейства аацысціевых.

Аацысціс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oocystis Nägeli ex A.Braun, 1855

Тыпавы від

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  5827
NCBI  120746
EOL  11618
IPNI  ???
FW  30983

Апісанне правіць

Клеткі памерам 2,3—53х5—30 мкм, ад эліпсападобных да амаль шарападобных, адзіночныя або калоніямі па 2—64. Абалонка гладкая або з патаўшчэннем і бурымі бародаўкамі на полюсах, іншы раз укрыта тоўстым слоем слізі. Размнажаюцца аўтаспорамі. Часам да 3 пакаленняў даччыных клетак застаюцца ў матчынай абалонцы і ўтвараюць калоніі.

Арэал і экалогія правіць

Вядома каля 50 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Трапляюцца ўсюды, пераважна ў стаячых забруджаных водах.

Некаторыя віды правіць

Значэнне і выкарыстанне правіць

Выклікаюць цвіценне вады. Добры корм для заапланктону.

Літаратура правіць

  • Міхеева Т. Аацысціс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 16.