M36 (аб’ект Месье)

(Пасля перасылкі з Аб'ект Месье M36)

M36 (каталог Месье) — рассеянае скопішча ў сузор’і Возніка.

Зорнае скопішча
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Джавані Батыста Гадыерна
Дата адкрыцця да 1654
Абазначэнні NGC 1960, M 36,
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Рассеянае скопішча
Прамое ўзыходжанне 05гадз 36,2мін
Схіленне 34° 08.4′
Адлегласць 4100 св. гадоў (1260 пк)
Бачная зорная велічыня (V) +6,3
Бачныя памеры (V) 12,0?
Сузор’е Вознік
Фізічныя характарыстыкі
Спектральны клас I,3,m

Гісторыя адкрыцця правіць

Скопішча адкрыў Джавані Батыста Гадзіерна да 1654 года.

Назіранні правіць

Адно з трох знакамітых рассеяных скопішчаў Возніка. Яно як і сузор’е даступна для назіранняў з восені да вясны. У бінокль яго няцяжка заўважыць у выглядзе туманнай плямкі на працягу лініі β Цяля — χ Возніка. У тэлескоп умеранай (100—127 мм) апертуры скопішча падзяляецца на два дзясяткі блакітных зорак сабраных у трохвугольную фігуру. У цэнтры скопішча размешчана не вельмі цесная (9m, 11") падвойная STF 737.