Бачная зорная велічыня
Бачная зорная велічыня (m) — мера колераўспрымання нябеснага цела, як яго бачыць назіральнік на Зямлі, адкарэктаваная да значэння, якое яна мела б пры адсутнасці атмасферы. Чым ярчэй аб'ект, тым менш яго зорная велічыня. Як правіла, у якасці асновы для вызначэння велічыні выкарыстоўваюць бачны спектр (Vmag), але і іншыя вобласці спектру, такія як бліжняя інфрачырвоная вобласць ў J-дыяпазоне, таксама выкарыстоўваюцца. У бачнай частцы спектру Сірыус самая яркая зорка на начным небе, у той час як у інфрачырвоным J-дыяпазоне, самай яркай будзе Бетэльгейзе.
Гісторыя
правіцьБачныя няўзброеным вокам |
Бачная велічыня |
Яркасць адносна Вегі |
Колькасць зорак ярчэй гэтай бачнай велічыні[1] |
---|---|---|---|
Так | −1.0 | 250% | 1 |
0.0 | 100% | 4 | |
1.0 | 40% | 15 | |
2.0 | 16% | 48 | |
3.0 | 6.3% | 171 | |
4.0 | 2.5% | 513 | |
5.0 | 1.0% | 1 602 | |
6.0 | 0.40% | 4 800 | |
6.5 | 0.25% | 9 096 | |
Не | 7.0 | 0.16% | 14 000 |
8.0 | 0.063% | 42 000 | |
9.0 | 0.025% | 121 000 | |
10.0 | 0.010% | 340 000 |
Шкала, якая выкарыстоўваецца цяпер для ўказання велічыні, бярэ свой пачатак у эліністычным спосабе раздзялення зорак, бачных няўзброеным вокам, па шасці велічынях. Яркія зоркі ў начным небе называліся зоркамі першай велічыні (m = 1), тады як самыя слабыя называліся шостай велічыні (m = 6) і былі на мяжы магчымасцяў зрокавага ўспрымання чалавека (без дапамогі тэлескопа). Сучасная сістэма больш не абмяжоўваецца шасцю велічынямі ці толькі бачным святлом, а яркія аб'екты маюць адмоўную велічыню.
Вылічэнне
правіцьБачная зорная велічыня m, у групе x, можа быць вызначана як,
- ,
Прыклад: Сонца і Месяц
Бачная зорная велічыня Сонца -26,74 (больш яркая), а сярэдняя бачная зорная велічыня поўнага Месяца -12,74 (менш яркая).
Розніца ў зорнай велічыні:
Змяненне ў яркасці:
Сонца прыкладна ў 400 000 раз ярчэй поўнага месяца.
Зноскі
- ↑ Magnitude(недаступная спасылка). National Solar Observatory—Sacramento Peak. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2008. Праверана 23 жніўня 2006.
Спасылкі
правіць- The astronomical magnitude scale (International Comet Quarterly)