Сірыус
зорка ў сузор'і Вялікага Пса
Сі́рыус, α Вялікага Пса — зорка ў сузор'і Вялікага Пса.
Бачная зорная велічыня −1,5. Самая яркая пасля Сонца зорка. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 6 гадз.45 мін.9 сек.; схіленне −16°42´58´´. Спектральны клас A1 V. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 9 светлавых гадоў.
У Старажытным Егіпце ўзыход Сірыуса быў звязаны з разлівам ракі Ніл, што забяспечвала дабрабыт усёй краіны. Прычым з'яўленне Сірыуса на ўсходзе лічылася пачаткам Новага года. Гатак жа важнай зорка была ў старажытных рымлян, дзе яе называлі Канікула. Для рымлян з'яўленне зоркі на небе адзначала надыход самай спякотнай пары, калі людзі хаваліся па хатах, адпачывалі — адсюль слова «канікулы».
Літаратура
правіць- Сірыус, α Вялікага Пса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).