Абадковая кішка
Абадковая кішка (лац.: colon) — асноўны аддзел тоўстай кішкі, працяг сляпой кішкі. Працягам абадковай кішкі з'яўляецца прамая кішка.
Абадковая кішка | |
---|---|
Лацінская назва | colon |
Сістэма | Тоўстая кішка |
Абадковая кішка не прымае непасрэднага ўдзелу ў страваванні. Але ў ёй усмоктваецца вялікая колькасць вады і электралітаў. Адносна вадкі хімус, які трапляе з тонкай кішкі (праз сляпую кішку) у абадковую, ператвараецца ў больш цвёрды кал.