Хімус — вадкае або паўвадкае змесціва тонкіх кішак пазваночных жывёл і чалавека. Складаецца з сумесі прадуктаў ператраўлення ежы ў страўніку, жоўці, сакрэтаў падстраўнікавай і кішэчных залоз, злушчанага эпітэлію і мікраарганізмаў, а таксама ферментаў панкрэатычнага соку і ўласна кішэчных. Склад хімусу залежыць ад характару харчавання і стану скараторнай дзейнасці стрававальнага апарату. Маторная дзейнасць кішэчніка садзейнічае перамешванню хімусу і яго перамяшчэнню. У чалавека за суткі з тонкіх кішак у тоўстую пераходзіць каля 400 г. хімусу.

Літаратура правіць