Абдзі Іпекчы Арэна
Абдзі Іпекчы Арэна (турэцк.: Abdi İpekçi Arena) — крытая мультыфункцыянальная спартыўная арэна ў Стамбуле.
Абдзі Іпекчы Арэна | |
---|---|
Арыгінальная назва | турэцк.: Abdi İpekçi Arena |
Месцазнаходжанне | Стамбул |
Адкрыты | 1986 |
Разбураны | 2018 |
Уладальнік | Turkish Basketball Federation[d] |
Хатняя каманда |
БК Фенербахчэ-Улкер БК Галатасарай Кафэ Краўн |
Умяшчальнасць | 12500 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адкрыццё арэны адбылося ў 1986 годзе пасля доўгіх гадоў будаўніцтва ў раёне Зейтынбурну паблізу ад Канстанцінопальскай сцяны. Назва дадзена ў гонар рэдактара газеты «Міліет» Абдзі Іпекчы.[1]
Умяшчальнасць залы — 12500 гледачоў, побач знаходзіцца стаянка прыблізна на 1,5 тысячы аўтамабіляў.[2] Арэна з’яўляецца хатняй пляцоўкай для баскетбольных клубаў «Фенербахчэ-Улкер» і «Галатасарай Кафэ Краўн», а таксама жаночай каманды «Галатасарая».
Важнейшыя спартыўныя падзеі на «Абдзі Іпекчы Арэна»:
- 1992 — «Фінал чатырох» баскетбольнага Кубка Чэмпіёнаў.
- 1995 — Фінал баскетбольнага Кубка Еўропы.
- 2001 — Чэмпіянат Еўропы па баскетболу — фінальная частка.
- 2009 — Чэмпіянат Еўропы па валейболу сярод мужчын.
- 2012 — «Фінал васьмі» жаночай Еўралігі 2011/12.
- У верасні—кастрычніку 2014 года на арэне прайшлі матчы чэмпіяната свету па баскетболе сярод жанчын.
Акрамя спартыўных падзей тут праходзяць і іншыя мерапрыемствы. У 2004 годзе на арэне прайшоў фінал Еўрабачання. [3]
Зноскі
- ↑ Арэна Абдзі Іпекчы Архівавана 8 ліпеня 2014. (руск.)
- ↑ «World Stadiums — Stadiums in Turkey :: Marmara» Архівавана 23 верасня 2016. (англ.)
- ↑ Eurovision Song Contest 2004 Final (англ.)
Спасылкі
правіць- Арэны Чэмпіяната свету 2014 па баскетболу сярод жанчын Архівавана 1 чэрвеня 2015.