Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў

Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў (нар. 25 мая 1952) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2004)[1].

Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, інжынер-гідратэхнік, кіраўнік
Дата нараджэння 25 мая 1952(1952-05-25) (71 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Дагестане.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе пасля заканчэння аддзялення гідрамеліярацыі Махачкалінскага сельскагаспадарчага тэхнікума. У 1984 годзе скончыў інжынерны факультэт Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытута ў горадзе Балашыха. У 1993 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

З 1974 па 1989 гады працаваў майстрам, прарабам, галоўным інжынерамі і начальнікам перасоўнай механізаванай калоны ў сістэме «Водгаспбуд». З 1989 па 1997 гады ўзначальваў арэндны будаўніча-мантажны трэст № 41 у Смаргоні. З 1997 года працаваў на кіруючых пасадах у ААТ «Гроднапрамбуд». З 2000 года генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамбуд»[1].

Зноскі

Спасылкі правіць