Ганаровыя грамадзяне Гродна

Ганаровы грамадзянін горада Гродна — званне, якое прысвойваецца асобам за вялікі ўклад у развіццё Гродна, павышэнне яго аўтарытэту, за здзяйсненне мужных учынкаў на карысць горада.

Спіс ганаровых грамадзян

правіць
  1. Георгій Міхайлавіч Арцем’еў — удзельнік баёў за вызваленне г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 28 лютага 1995 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  2. Іван Васільевіч Болдзін — генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 22 лютага 1968 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  3. Рыгор Мікалаевіч Водчыц — брыгадзір, майстар домабудаўнічага камбіната, 23 верасня 1987 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за ўдарную працу і важкі ўклад у развіццё будаўнічай галіны.
  4. Алена Ўладзіміраўна Ваўчэцкая — заслужаны майстар спорту Савецкага Саюза па спартыўнай гімнастыцы, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, 12 верасня 2008 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, высокакваліфікаваных трэнераў-выкладчыкаў і сацыяльна-культурнага развіцця г. Гродна.
  5. Мікалай Кузьміч Глазуноў — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 28 верасня 1994 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  6. Андрэй Сцяпанавіч Данілаў — падчас Вялікай Айчыннай вайны лётчык-знішчальнік, 1 ліпеня 1964 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  7. Сяргей Фадзеевіч Іваноў — удзельнік вызвалення г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 28 лютага 1995 гады прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікую працу па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
  8. Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў — генерал-лейтэнант інжынерных войскаў, 15 ліпеня 1964 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  9. Рэнальд Іванавіч Кныш — заслужаны трэнер БССР (1960), заслужаны трэнер СССР (1964) па спартыўнай гімнастыцы, 27 верасня 1972 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, высокакваліфікаваных трэнераў-выкладчыкаў і сацыяльна-культурнага развіцця г. Гродна.
  10. Вольга Валянцінаўна Корбут — чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка Міра і Спартакіяды народаў СССР, абсалютная чэмпіёнка СССР, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту г. Гродна і Рэспублікі Беларусь, іх аўтарытэт на міжнароднай арэне.
  11. Аляксей Міхайлавіч Кузняцоў — удзельнік вызвалення г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 23 верасня 1987 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікую працу па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення
  12. Аляксандр Мікалаевіч Курловіч — чэмпіён XXIV і XXV Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы, 17 снежня 1992 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту.
  13. Іван Данілавіч Лебедзеў — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 25 мая 2000 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікую працу па героіка-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення
  14. Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч — майстар спорту Савецкага Саюза, прафесар, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», кандыдат педагагічных навук, трэнер-выкладчык школы вышэйшага спартыўнага майстэрства, заслужаны трэнер БССР (1980) і СССР (1990), 9 ліпеня 2009 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь.
  15. Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў — доктар медыцынскіх навук, 1962—1997 гг. рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, 5 сакавіка 1997 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за важкі асабісты ўклад у развіццё медыцыны.
  16. Дзмітрый Карпавіч Маставенка — у Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік абарончых баёў за г. Гродна, 6 снежня 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  17. Пётр Афанасьевіч Мендараў — 1973—1985 гг. першы сакратар Гродзенскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі, 27 красавіка 1999 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за важкі асабісты ўклад у развіццё народнай гаспадаркі г. Гродна.
  18. Васілій Рыгоравіч Навумаў — заслужаны настаўнік БССР, былы дырэктар сярэдняй школы № 18 г. Гродна, 28 лютага 1995 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  19. Рыгор Ісакавіч Абялеўскі — палкоўнік у адстаўцы, ветэран Узброеных Сіл, Ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 9 ліпеня 2009 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і актыўную грамадскую працу па увекавечанні памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.
  20. Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі — Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 29 верасня 1970 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  21. Аляксандр Аляксеевіч Паўлоўскі — былы старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант, генеральны Консул, 10 лістапада 2004 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за шматгадовую сумленную працу па абароне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, патрыятычным выхаванні маладога пакалення і вялікі асабісты ўклад у грамадскае жыццё г. Гродна .
  22. Аляксандр Мікалаевіч Рэшатняк — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік у адстаўцы, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры вызваленні горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
  23. Яўген Аляксеевіч Роўба — рэктар УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі ўклад ва ўдасканаленне арганізацыі навучальна-метадычнай, выхаваўчай і навукова-даследчай дзейнасці, развіццё інтэграцыі навукі і адукацыі, нацыянальна-дзяржаўнае адраджэнне Рэспублікі Беларусь.
  24. Пётр Іванавіч Ратайка — першы старшыня Гродзенскага гарадскога Савета, 6 снежня 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  25. Васілій Данілавіч Разанаў — кіраўнік антыфашысцкай падпольнай арганізацыі ў г. Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 1 ліпеня 1964 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  26. Наталля Уласаўна Селіванчык — былы галоўны лекар Гродзенскай вобласці, загадчыца аддзяленнем абласной клінічнай лякарні, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 23 красавіка 1998 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  27. Вольга Іосіфаўна Соламава — сакратар Гродзенскага падпольнага гарадскога камітэта ЛКСМБ, 1 ліпеня 1964 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна
  28. Лявонцій Пятровіч Фурса — трэнер зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, заслужаны трэнер БССР (1968), 27 жніўня 2004 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, высокакваліфікаваных трэнераў-выкладчыкаў і сацыяльна-культурнага развіцця г. Гродна.
  29. Адам Сідаравіч Чопчыц — кіраўнік народнага ансамбля песні і танца «Нёман» пры Гродзенскім гарадскім Доме культуры, 22 мая 1997 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  30. Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі — заслужаны дзеяч культуры БССР (1960), кампазітар, 23 верасня 1987 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
  31. Ірына Алегаўна Шылава — алімпійская чэмпіёнка[1].
  32. Юрый Уладзіміравіч Якавенка — мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат і дыпламант розных міжнародных конкурсаў і выстаў, 15 ліпеня 2010 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё творчага патэнцыялу маладых мастакоў.

Зноскі

Спасылкі

правіць