Алена Уладзіміраўна Цюнянкова
Алена Уладзіміраўна Цюнянкова (нар. Валчэцкая; нар. 4 снежня 1943, г. Гродна) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1964, заслужаны майстар спорту СССР, выкладчык. Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровы грамадзянін горада Гродна[2].
Алена Цюнянкова | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Алена Уладзіміраўна Валчэцкая |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Клуб | Узброеныя Сілы (Гродна) |
Нарадзілася |
4 снежня 1943 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 155 см[1] |
Вага | 52 кг[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЧатырохразовая чэмпіёнка СССР у апорным скачку (1960—1962, 1965), двухразовая чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на бервяне — 1963, 1964 гады. Заслужаны трэнер БССР. Першы трэнер — Рэнальд Кныш.
У 1966 яна зламала нагу. У тым жа годзе яна выйшла замуж, змяніла прозвішча на Цюнянкова, а ў наступным годзе нарадзіла сваю першую дачку, скончыўшы спартыўную кар’еру[3].
Пасля гэтага скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1965 годзе[4] і каля 30 гадоў трэніравала гімнастаў у родным Гродне.
Яна стала першым трэнерам Вольгі Корбут, але пасля паўтара года перадала яе Рэнальду Кнышу, які раней займаўся з ёй самой. У перыяд з 1998 па 2006 год яна трэніравала ў Мінэапалісе, Злучаныя Штаты, разам з Мікалаем Мілігулам і Вольгай Гоцманавай. У 2006 годзе яна вярнулася ў Гродна да сваёй 94-гадовай маці і дачок Таццяны і Ірыны[3].
Спартыўныя дасягненні
правіцьАлімпійскія гульні:
Год | Абсалютнае | Каманднае | Апорны скачок | Брусы | Бервяно | Вольныя практыкаванні |
---|---|---|---|---|---|---|
1964 | 8 | 1 | 5 | 24 | 7 | 13 |
Выступы на першынствах СССР[5]:
Год | Першынство | Абсалютнае | Апорны скачок | Брусы | Бервяно | Вольныя практыкаванні |
---|---|---|---|---|---|---|
1961 | Чэмпіянат СССР | 6 | 1 | |||
Кубак СССР | 3 | 1 | 5 | |||
1962 | Чэмпіянат СССР | 1 | 3 | 4 | ||
Кубак СССР | 2 | |||||
1963 | Чэмпіянат СССР | 4 | 2 | 5 | 1 | |
1964 | Чэмпіянат СССР | 6 | 3 | 4 | 1 | 5 |
Кубак СССР | 2 | |||||
1965 | Чэмпіянат СССР | 12 | 1 |
Палітычныя погляды
правіцьПадпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].
Узнагароды
правіць- Званне заслужаны майстар спорту СССР (1971).
- Званне заслужаны трэнер БССР
У 1964 годзе была абрана адным са спартсменаў года.
Зноскі
- ↑ а б Olympedia — 2006.
- ↑ ВОЛЧЕЦКАЯ Елена Владимировна
- ↑ а б Protsenko, Igor. Дорогая Елена Владимировна (руск.). Belarus Today. Sovetskaya Belorussia (4 студзеня 2007). Праверана 24 лістапада 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Волчецкая Елена Владимировна Архівавана 2 снежня 2013. — Вялікая алімпійская энцыклапедыя (руск.)
- ↑ Спортивная гимнастика: история, чемпионаты, чемпионы Архівавана 26 мая 2011. (руск.)
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- Волчецкая Елена Владимировна Архівавана 2 снежня 2013. — Вялікая алімпійская энцыклапедыя (руск.)
- Елена Волчецкая — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.) (англ.)
- Статья в газете «Спортивная панорама» Архівавана 6 кастрычніка 2012. (руск.)
- Артыкул на сайце НАК РБ Архівавана 15 жніўня 2012. (руск.)