Рэнальд Іванавіч Кныш
Рэнальд Іванавіч Кныш (10 верасня 1931, Капыль — 19 красавіка 2019, Гродна) — савецкі трэнер па спартыўнай гімнастыцы.
Рэнальд Іванавіч Кныш | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзіўся |
10 верасня 1931 |
Памёр |
19 красавіка 2019[1] (87 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Трэнер алімпійскіх чэмпіёнак Алены Валчэцкай і Вольгі Корбут. Апошняя ў канцы 1990-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэксуальныя дамаганні свайго трэнера падчас гульняў у Мюнхене; Кныш называў гэта паклёпам[2].
Заслужаны трэнер СССР (1960), заслужаны трэнер БССР (1964) па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971).
Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
3 красавіка 2018 года ў перадачы «Няхай гавораць» на расійскім Першым канале гімнастка Вольга Корбут заявіла, што яе згвалціў трэнер Рэнальд Кныш[3]:
Не ведаю, як гэта назваць па-руску. Molesting… дамаганні. У выніку перад Алімпійскімі гульнямі ў Мюнхене ён мяне проста згвалціў. Гэта праўда. Я жыву з гэтым. Гэта вельмі цяжка. Я хавала гэта ўсё. Гэта было вельмі сорамна. ... Гэта адбылося ў Мінску ў гасцініцы «Юбілейная». Проста перад Алімпійскімі гульнямі, калі мне споўнілася 17 гадоў. |
Памёр 19 красавіка 2019 года. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт»[4].