Яўген Аляксеевіч Роўба
Яўген Аляксеевіч Ро́ўба (нар. 1 красавіка 1949, в. Андрушоўшчына, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), прафесар (2001).
Яўген Аляксеевіч Роўба | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1949 (75 гадоў) ці 1 студзеня 1949 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
ганаровы грамадзянін горада Гродна (15 ліпеня 2010) |
Скончыў у 1971 годзе БДУ. З 1974 года ў Гомельскім універсітэце, з 1977 года загадчык кафедры. З 1979 года ў Гродзенскім універсітэце, у 1994—1998 загадчык кафедры; у 1980—1986, 1992—1994 і з 1998 прарэктар.
Навуковыя працы па вывучэнні інтэрпаляцыйных рацыянальных аператараў і рацыянальных шэрагаў Фур’е.
Узнагароды і званні
правіць- ганаровы грамадзянін г. Гродна (15 ліпеня 2010) — за вялікі ўклад ва ўдасканаленне арганізацыі навучальна-метадычнай, выхаваўчай і навукова-даследчай дзейнасці, развіццё інтэграцыі навукі і адукацыі, нацыянальна-дзяржаўнае адраджэнне Рэспублікі Беларусь[1],
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (3 чэрвеня 2020)[2].
Творы
правіць- Высшая математика. Гродно, 2000 (разам з С. А. Мінюком);
- Интерполяция и ряды Фурье в рациональной аппроксимации. Гродно, 2001.
Зноскі
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Архівавана 1 снежня 2016.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Роўба Яўген Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).