Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — установа вышэйшай адукацыі ў Гомелі, другі ўніверсітэт Беларусі па часе стварэння. Галоўны корпус (1973, архітэктар С. Пеўны) размешчаны па Савецкай вуліцы, 104. Належыць да тыпу «класічных» універсітэтаў. Адкрыты ў 1930 годзе.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (ГДУ імя Ф. Скарыны) | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | англ.: Francysk Skaryna Gomel State University |
Ранейшыя назвы |
1930 Гомельскі аграпедагагічны інстытут 1933 Гомельскі педагагічны інстытут 1939 Гомельскі педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава 1969 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт 1988 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны |
Заснаваны | 1930 |
Рэарганізаваны | ва ўніверсітэт |
Год рэарганізацыі | 1969 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Сяргей Анатольевіч Хахомаў |
Аспірантура | 46 спецыяльнасцяў |
Дактарантура | 6 спецыяльнасцяў |
Дактары | 45 |
Прафесары | 33 |
Выкладчыкаў | больш за 600 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гомель |
Юрыдычны адрас | вул. Савецкая, 104, г. Гомель, 246019, Беларусь |
Сайт | gsu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульныя звесткі
правіцьУ склад структуры ГДУ імя. Ф. Скарыны ўваходзяць: 12 факультэтаў; Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, Інстытут Канфуцыя пры ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»; 2 навукова-даследчых інстытута; больш за 20 навукова-даследчых лабараторый; 45 студэнцкіх навукова-даследчых падраздзяленняў; 43 кафедры; агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыя Францыска Скарыны, 7 музейных экспазіцый факультэтаў, аспірантура, дактарантура.
Для паступлення ў ГДУ неабходна паспяхова здаць цэнтралізаванае тэставанне.
Буйнейшая ВНУ рэгіёну вядзе падрыхтоўку па 36 акрэдытаваным спецыяльнасцях І ступені вышэйшай адукацыі, 56 спецыялізацыях і 27 акрэдытаваным спецыяльнасцях ІІ ступені вышэйшай адукацыі, праводзіць перападрыхтоўку па 11 спецыяльнасцях. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі вядзецца ў аспірантуры па 46 спецыяльнасцях, у дактарантуры — па 6 спецыяльнасцях. Ва універсітэце навучаецца каля 7700 студэнтаў, з іх каля 4500 на дзённай форме і каля 2500 — на завочнай, каля 500 магістрантаў, больш за 100 аспірантаў, 6 дактарантаў (чэрвень 2020 года). У комплексе ГДУ працуе больш за 1300 супрацоўнікаў, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкі склад (ППС) (без уліку сумяшчальнікаў) — больш за 600 чалавек. У ліку ППС і навуковых работнікаў 4 члена-карэспандэнта НАН Беларусі, 45 дактароў навук, 33 прафесара, 233 кандыдата навук, 218 дацэнтаў.
Універсітэт уваходзіць у структуру Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў «Webometrics» на студзень 2020 года ГДУ імя Ф. Скарыны займае 3758-е месца і ўваходзіць у 13 % найлепшых устаноў адукацыі свету. У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА» прысвоіла ГДУ рэйтынгавы клас «D» азначае «прымальны ўзровень» падрыхтоўкі выпускнікоў.
Асноўныя вучэбныя памяшканні размешчаны ў пяці карпусах, тры з якіх знаходзяцца на вул. Савецкай, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі з’яўляюцца спартыўны комплекс (корпус № 6), студэнцкая сталовая і прафілакторый (у будынку якога знаходзіцца таксама медыцынскі пункт).
Факультэты
правіцьГісторыя
правіцьУ 1930 годзе пастановай ЦВК БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гомелі аграпедагагічнага інстытута. Да 1933 года інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучання. У 1933 годзе пераўтвораны ў педагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучання, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытуту прысвоена імя В. П. Чкалава.
У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1988 годзе ўніверсітэту прысвоена імя беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.
У 1990-я гады было адкрыта 10 новых спецыяльнасцяў. Па ініцыятыве рэктара Л. А. Шамяткова ў ГДУ ўпершыню былі адкрыты парады па абароне дысертацый і дактарантура. З кастрычніка 1999 года стаў выдавацца часопіс «Весткі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны». Значна пашырылася міжнароднае супрацоўніцтва. У 1994 годзе ўніверсітэт выйграў грант праграмы ТЭМПУС у памеры 1 млн долараў, сумесна з універсітэтамі Клермон-Ферана.
У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і Аверньскім універсітэтам Клермон-1 (горад Клермон-Феран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіравання.
У снежні 2017 года ў ГДУ імя Ф. Скарыны пры падтрымцы Нанкінскім універсітэт навукі і тэхналогій (горад Нанкін, КНР) быў адкрыты Інстытут Канфуцыя.
У 2017 годзе на базе Шанхайскага прафесійнага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў адкрыўся філіял ГДУ імя Ф. Скарыны — Гомельскі інстытут.
У 2018 годзе ў ГДУ імя Ф. Скарыны адкрыўся Цэнтр навучання кітайскай мове.
Рэктары
правіць- (1930—1931) — Іван Фядотавіч Ермакоў
- (1931—1937) — Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі
- (1937—1939) — Андрэй Пятровіч Эльман
- (1939—1941) — Сямён Якаўлевіч Лебедзеў
- (1944) — Іван Андрэевіч Алісіевіч
- (1944—1946) — Марцін Феафанавіч Лозбень
- (1946—1947) — Фядот Мікалаевіч Казакоў
- (1947—1954) — Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык
- (1954—1964) — Сцяпан Піліпавіч Ажгірэй
- (1964—1969) — Мікалай Міронавіч Івашэнка
- (1969—1973) — Уладзімір Аляксеевіч Белы
- (1973—1989) — Барыс Васільевіч Бокуць
- (1989—2000) — Леанід Аляксандравіч Шамяткоў
- (2000—2003) — Міхаіл Васільевіч Селькін
- (2004—2016) — Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў
- (з 2016) — Сяргей Анатольевіч Хахомаў
Вядомыя выкладчыкі і супрацоўнікі
правіць- Барыс Васільевіч Бокуць — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, рэктар у 1973—1988 гадах.
- Андрэй Маркавіч Ганчарэнка — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Іван Фядотавіч Ермакоў — рэктар у 1930—1931 гадах.
- Мікалай Станіслававіч Казак — загадчык кафедры ў 1976—1977 гадах; доктар фізіка-матэматычных навук (1993), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003).
- Уладзімір Іванавіч Міроненка — беларускі матэматык, стваральнік тэорыі адлюстроўваючай функцыі.
- Рыгор Рыгоравіч Лазько — доктар гістарычных навук, прафесар.
- Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў — доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Міхаіл Веніямінавіч Навучыцель — доктар эканамічных навук, прафесар.
- Васіль Іванавіч Парменаў (1905—1984) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры ў 1952—1973 гадах.
- Віктар Пятровіч Пічукоў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Міхаіл Васільевіч Селькін — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, рэктар у 1999—2004 гадах.
- Міхаіл Іванавіч Старавойтаў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
- Станіслаў Аляксандравіч Чаропка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Леанід Аляксандравіч Шамяткоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэктар у 1989—1999 гадах.
- Іван Фёдаравіч Штэйнер — доктар філалагічных навук, прафесар.
- Віктар Уладзіміравіч Ярац — беларускі паэт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Алесь Віктаравіч Бяляцкі — беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.
- Анатоль Аляксандравіч Гін — спецыяліст па тэорыі вырашэння вынаходніцкіх задач (ТВВЗ), намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі прафесійных выкладчыкаў, распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў ТВВЗ.
- Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка — пісьменнік.
- Анатоль Мікалаевіч Зэкаў — беларускі пісьменнік.
- Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка — доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў — доктар філалагічны навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Анатоль Сяргеевіч Казлоў — пісьменнік, літаратуразнаўца.
- Кастусь (Канстанцін Ціханавіч) Кірэенка — пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Ціхан Якаўлевіч Кісялёў — дзяржаўны дзеяч, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Герой Сацыялістычнай Працы.
- Леанід Валянцінавіч Клімовіч — вядоўца тэлевізійных перадач, 2-разовы чэмпіён Беларусі па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?»
- Спартак Пятровіч Мірановіч — заслужаны трэнер БССР і СССР па гандболе.
- Арнольд Яфімавіч Міхневіч — доктар філалагічных навук, прафесар.
- Віктар Пятровіч Пічукоў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Віктар Анатольевіч Раманцоў — журналіст, публіцыст і краязнавец.
- Сяргей Яўгенавіч Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі.
- Алім Максімавіч Селімаў — 2-разовы чэмпіён свету па грэка-рымскай барацьбе (катэгорыя да 84 кг, 2005, 2011), майстар спорту міждународнага класа Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Васільевіч Селькін — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, рэктар у 1999—2004.
- Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Міхаіл Іванавіч Старавойтаў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Анатоль Ціханавіч Сыс — пісьменнік.
- Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічны навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
- Станіслаў Аляксандравіч Чаропка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч — заслужаны трэнер БССР па веславанню на байдарках і каноэ.
- Леанід Аляксандравіч Шамяткоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэктар у 1989—1999 гадах.