Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў

вучоны

Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў (нар. 15 мая 1944, п. Герой, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1988).

Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў
Дата нараджэння 15 мая 1944(1944-05-15) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1987)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Іванавіч Фёдараў
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія

правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1965).

У 1968—1973 гадах — старшы інжынер-канструктар, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1973 гадах старшы выкладчык, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік, у 1979—1990 гадах і ў 1998—2003 гадах загадчык кафедры, у 1990—1997 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне тэарэтычнай фізікі. Працы прысвечаны праблемам электрадынамікі і акустыкі кіральных асяроддзяў. У яго даследаваннях ліквідаваны супярэчнасці ранейшых тэорый натуральнай гіратрапіі, якія развіваліся многімі вядомымі фізікамі мінулага і цяперашняга стагоддзяў, дасягнута ўзгадненне электрадынамічных матэрыяльных ураўнанняў з межавымі ўмовамі і законамі захавання, а таксама ўстаноўлена ўзаемасувязь паміж рознымі спосабамі фенаменалагічнага апісання гіратрапіі. Пабудаваў самасагласаваную тэорыю выпраменьвання, распаўсюджвання, адлюстравання, паглынання, рассейвання і нелінейнага ўзаемадзеяння хваль у кіральных асяроддзях. Выканаў цыкл работ па тэарэтычнаму вывучэнню пругкіх хваль у кіральных асяроддзях. Прадказаў эфект і пабудаваў тэорыю акустычнага і кругавога дыхраізма, сфармуляваў законы захавання для гукавых хваль з улікам частотнай і прасторавай дысперсіі, вырашыў многія задачы фотаакустыкі.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 8 вынаходстваў і навучальнага дапаможніка.

Бібліяграфія

правіць
  • Волновые процессы в гиротропных средах: дис…. д-ра физ.-мат. наук. Гомель, 1985.
  • Основы теоретической кристаллооптики: (учеб. пособие). Гомель: [б. и.], 1987. (совм. с Б. В. Бокутем).
  • Фотоакустическая спектроскопия гиротропных слоистых образцов // Журнал прикладной спектроскопии 1990. Т. 53, № 4.
  • Фотоакустическая спектроскопия холестирических жидких кристаллов. Область брэговского отражения // Оптика и спектроскопия. 1992. Т. 72, № 2.
  • Photoacustic spectroscopy of magnetoactive layers structures // Ceramics 47. Polish Ceramic Bulletin. 1995. № 9.
  • Калибровочная теория скалярного гравитационного. Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2005.
  • Электромагнитные волны в среде с коррелированной неоднородностью диэлектрической и магнитной проницаемостей // Журнал прикладной спектроскопии. 2014. Т. 81, № 1. С. 81-87. (совм. с А. Н. Егоровым, М. А. Сердюковой).

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць