Міхась Даніленка

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён — 22 лютага 2019, в. Пустая Града, Лоеўскі раён) — беларускі пісьменнік.

Міхась Даніленка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1922(1922-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 2019(2019-02-22) (96 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (1941), мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 года ўцёк з лагера ваеннапалонных, са жніўня 1945 года зноў у дзеючым войску.

Працаваў настаўнікам Казярожскай 7-гадовай школы Лоеўскага раёна. Скончыў у 1952 годзе завочна Гомельскі педагагічны інстытут. У 1952—1982 — супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». З 1983 жыў у в. Пустая Града Лоеўскага раёна.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года.

Памёр 22 лютага 2019 года ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна. Пахаваны, відаць, там жа[1].

Творчасць

правіць

Дэбютаваў апавяданнем у 1940. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Адзначаны дзвюма граматамі ВС БССР,

Крыніцы

правіць
  1. Даніленка Міхась – Белліт  (17 кастрычніка 2023). Праверана 23 жніўня 2024.

Літаратура

правіць