Спартак Пятровіч Мірановіч
Спарта́к Пятро́віч Мірано́віч[1] (нар. 20 чэрвеня 1938, Магнітагорск, РСФСР) — беларускі гандбаліст, трэнер па гандболе. Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР (1977) і заслужаны трэнер БССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР (1981).
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Спартак Пятровіч Мірановіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 чэрвеня 1938 (86 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрывальнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьУ 1963 скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Гандбольную кар’еру пачаў у 1960-я, гуляў за каманды «Буравеснік» і «Палітэхнік» з Мінска на пазіцыі разыгрывальніка. З 1976 па 2016 галоўны трэнер каманды СКА (Мінск). Пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы станавілася ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы выйгравала Кубак уладальнікаў кубкаў. Акрамя таго, СКА шэсць разоў быў чэмпіёнам СССР, а ў чэмпіянаце суверэннай Беларусі падапечныя Спартака Міронавіча 10 раз запар станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Спартак Мірановіч быў трэнерам зборных каманд СССР і СНД, якія двойчы ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992) заваёўвалі алімпійскае золата, былі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянатаў свету і Суперкубка, пераможцамі Гульняў добрай волі. У 1991—1997 гадах Спартак Мірановіч быў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаны трэнер БССР (1967)
- Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1981)
- Заслужаны трэнер СССР (1977)
- Ордэн Дружбы народаў
- Ордэн Айчыны ІІІ ступені (2013)
Зноскі
Літаратура
правіць- Мірановіч Спартак Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 496. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце гандбольнага клуба СКА-Мінск (руск.)
- Спартак Миронович: ни слова о гандболе (руск.)
- Самый главный Спартак Беларуси (руск.) // «СБ. Беларусь сегодня»