Марцін Феафанавіч Лозбень

Марцін Феафанавіч Лозбень (13 красавіка 1895, Сяроўка, Гомельскі паветМагілёўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі педагог, рэктар Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава (1944—1946).

Марцін Феафанавіч Лозбень
Дата нараджэння 13 красавіка 1895(1895-04-13)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сканчэння 4-х агульнаадукацыйных класаў духоўнай семінарыі паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт. Яго навучанне прыпыніла першай сусветнай вайны, калі ён працаваў справаводам 13-й інжынерна-будаўнічай групы Каўказскага фронту.

З мая 1917 года па жнівень 1918 года працаваў ва Усерасійскім земскім саюзе ў Маскве і Менску. З 1919 года па 1922 год займаў розныя пасады ў Гомельскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. У 1923—1924 гадах працаваў выкладчыкам цэнтральнай прафесійнай школы пры ЦК Саюза чыгуначнікаў горада Масквы.

У 1924 годзе скончыў Маскоўскі Цэнтральны інстытут арганізатараў народнай асветы. З 1924 года па 1929 год з’яўляўся загадчыкам пададдзела сацыяльнага выхавання павятоўнага аддзела народнай адукацыі, а потым губернскага аддзела народнай адукацыі, старшынёй акруговага метадычнага бюро. Адначасна працаваў настаўнікам у школах і педагагічным тэхнікуме горада Гомля. У 1929 годзе з’яўляўся загадчыкам Гомельскага рабфака. З 1930 года па 1933 год быў загадчыкам навучальнай часткі і кафедры педагогікі Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1933 годзе атрымаў званне дацэнта педагогікі і быў прызначаны дырэктарам навукова-даследчага інстытута педагогікі ў Менску, які ўзначальваў да лістапада 1934 года. Адначасна з’яўляўся рэдактарам часопіса «Камуністычнае выхаванне». У 1934—1935 гады займаў пасаду начальніка школьнага праўлення Наркамасветы БССР.

У 1935 годзе звінавачаны ў сувязі з чужым элементам і ўхіленні ад удзелу ў падаўленні Стракапытаўскага паўстання ў Гомлі. Ён быў выключаны з партыі і на 2,5 гады высланы з БССР.

З 1938 года па 1940 год працаваў настаўнікам Мала-Вышкоўскай сярэдняй школы Злынкаўскага раёна Бранскай вобласці. У 1940 годзе прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі Віцебскага педагагічнага інстытута, у складзе якога напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуяваны ў горад Пласт Чалябінскай вобласці. З 1943 года па 1944 год працаваў загадчыкам навучальнай часткі і дацэнтам кафедры педагогікі Белдзяржуніверсітэта, які знаходзіўся ў Маскоўскай вобласці.

Са жніўня 1944 года па лістапад 1946 года займаў пасаду дырэктара Гомельскага педінстытута, а са студзеня 1948 года па лістапад 1950 года — намесніка дырэктара па навучальнай працы. Неаднаразова прызначаўся загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі. Летам 1972 года пайшоў на пенсію з пасады дацэнта гэтай кафедры.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць