Сяроўка (Бранская вобласць)

Бранская вобласць

Сяроўка (руск.: Серовка) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці, у складзе Спірыдонавабудскага сельскага паселішча. Размешчана за 9 км на поўдзень ад сяла Спірыдонава Буда. Насельніцтва — 24 чалавека (2010).

Сяло
Сяроўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Сельскае паселішча
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
24 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 48358
Паштовы індэкс
243611
Аўтамабільны код
32
Код АКАТП
15223824002
Сяроўка на карце Расіі ±
Сяроўка (Бранская вобласць) (Расія)
Сяроўка (Бранская вобласць)
Сяроўка (Бранская вобласць) (Бранская вобласць)
Сяроўка (Бранская вобласць)

У сяле захаваўся мураваны храм Міхаіла Архангела (пабудаваны ў 1801 годзе, цяпер не дзейнічае).

Гісторыя правіць

Згадваецца з XVIII стагоддзя; пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Магілёўскай1919 — Гомельскай) губерні, у тым ліку з 1861 года — у складзе Стараюркавіцкай воласці Гомельскага павета. Да пачатку XX стагоддзя былі развіты кравецкае і шавецкае рамёствы; з 1871 дзейнічала прыватная алейня.

10 кастрычніка 1904 у сяле быў урачыста асвячоны новы будынак народнага вучылішча[1].

З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета.

У паведамлянні, якое датуецца вераснем 1926 года, згадваецца, што «выслухаўшы даклад т. Лапіцкага і чытанне беларускай літаратуры, актыў вёскі Сяроўка [далей пералік асобаў] пацвярджае, што жыхары нашай вёскі размаўляюць на беларускай мове, падобнай да той, на якой напісаны прачытаны нам верш і артыкулы, і што навучанне нашых дзяцей на роднай мове павінна быць нашмат лягчэйшым. Таму актыў лічыць патрэбным ажыццявіць перавод школы, пачынаючы з першага класа, на беларускую мову». Акрамя таго, вяскоўцы прасілі адчыніць хату-чытальню, якая б дзейнічала на беларускай мове і была б забяспечана беларускімі літаратурай і газетамі, а таксама прыслаць ізбача (г. зн. супрацоўніка хаты-чытальні), які добра валодаў бы беларускай мовай[2].

У 19291932 у Чуравіцкім раёне, у 19321939 і 19591988 — у Навазыбкаўскім; у 19391959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне.

З 1919 да 1930-х гг. з’яўлялася цэнтрам Сяроўскага сельсавета, затым да 2005 года ўваходзіла ў Кажаноўскі сельсавет (у 19541959 часова ў Пятрацінскім сельсавеце).

Гады 1878 1897 1926 1979 1989 2002 2010
Насельніцтва 1123 1592 1308 148 106 52 24

Зноскі

Літаратура правіць

  • Населённые пункты Брянского края. Энциклопедический словарь. — Изд. 2-е, дополненное и исправленное. — Брянск: Десяточка, 2012. — С. 376. — 468 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-91877-090-0.