Сельскае паселішча (Расія)

(Пасля перасылкі з Сельскае паселішча)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сельскае паселішча, адзін або некалькі аб'яднаных агульнай тэрыторыяй сельскіх населеных пунктаў у Расіі (пасёлкаў, сёлаў, станіц, вёсак, хутароў, кішлакоў, аулаў і іншых сельскіх населеных пунктаў), у якіх мясцовае самакіраванне здзяйсняецца насельніцтвам непасрэдна і (ці) праз выбарныя і іншыя органы мясцовага самакіравання[1]. Сельскае паселішча ўваходзіць у склад муніцыпальнага раёна.

Сельскае паселішча — адзін з тыпаў муніцыпальных утварэнняў у Расіі, прадугледжаных муніцыпальнай рэформай. У склад тэрыторыі сельскага паселішча могуць уваходзіць, як правіла, адзін сельскі населены пункт або пасёлак з колькасцю насельніцтва больш за 1000 чалавек (для тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва — больш за 3000 чалавек) і (ці) аб'яднаныя агульнай тэрыторыяй некалькі сельскіх населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва меней за 1000 чалавек кожны (для тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва — меней за 3000 чалавек кожны).

Сельскае паселішча мае адміністрацыйны цэнтрнаселены пункт, які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім у адпаведнасці з законам суб'екта Расійскай Федэрацыі знаходзіцца прадстаўнічы орган дадзенага сельскага паселішча.

Межы сельскага паселішча, у склад якога ўваходзяць два і больш населеных пункта, як правіла, усталёўваюцца з улікам пешаходнай даступнасці да яго адміністрацыйнага цэнтра і зваротна на працягу працоўнага дня для жыхароў усіх населеных пунктаў, якія ўваходзяць у яго склад. Выключэнне складаюць тэрыторыі з нізкай шчыльнасцю насельніцтва, а таксама падаленыя і цяжкадаступныя мясцовасці.

Колькасць сельскіх селішчаў можа вар'іраваць ад некалькіх дзесяткаў чалавек да 15—20 тысяч жыхароў.

Зноскі